22.06.2013

Выкрыццё міфаў пра Бостанскае чаяпіцце. Пераклад з англійскай

Пра некаторыя міфы, звязаныя з Амерыканскай рэвалюцыяй - гл. мой наступны пост. Гэты артыкул напісаў амерыканскі гісторык Рэй Рафаэл. Я спрабаваў зрабіць перклад максімальна блізкі да мовы арыгінала, з захаваннем аўтарскай пунктуацыі, дзе магчыма. Падчас я не пагаджаюся з думкай аўтара і не заўсёды лічу яго довады лагічнымі, але яго праца варта перакладу на беларускую.

Выкрыццё міфаў пра Бостанскае чаяпіцце

Аўтар Рэй Рафаэл (Ray Raphael) 

Першапачаткова апублікавана ў часопісе "Эмерыкэн Хістэры" (American History), арыгінальны тэкст знойдзены на сайце Historynet.com, спасылка: http://www.historynet.com/debunking-boston-tea-party-myths.htm
 
Мы ўсе добра ведаем і адзначаем падзеі Бостанскага чаяпіцця. 16 снежня 1773 г. некалькі дзясяткаў мужчын, апранутых як індзейцы племені Магаўк, узышлі на тры караблі Ост-Індыйскай кампаніі, адкрылі 340 скрыняў з чаям і высыпалі яго ў бостанскую бухту. Мы добра ведаем, што гэты тэатралізаваны спектакль стаў каталізатарам Амерыканскай рэвалюцыі, і потым многія гады як лібералы, так і кансерватары жадалі даказаць свае дачыненне да гэтай хуліганскай спадчыны.

Але амерыканцы эпохі Рэвалюцыі не святкавалі гэту падзею. Гэта можа здавацца дзіўным, бо патрыёты любілі штосьці святкаваць. Яны арганізоўвалі святочныя цырымоніі з нагоды той ці іншай гадавіны — першых выступленняў супраць Закона аб гербавым зборы, адмены гэтага закона, Бостанскай бойкі, Дэкларацыі незалежнасці — але  "акцыю супраць чаю" ці "знішчэнне чаю" (як яны па-рознаму называлі гэту падзею) не спрабавалі далучыць да публічных святаў. Палову стагоддзя амерыканцы пазбягалі абмеркаванняў гэтай гісторыі і, безумоўна, не называлі яе чаяпіццем. Па-першае, яны баяліся. Кожны, хто меў якое-небудзь дачыненне да гэтай падзеі, мог сутыкнуцца з праследаваннем альбо  мець праблемы з законам.  Былі людзі, якія ведалі, хто стаяў за пераапранутымі ў індзеўцаў, але ніхто нічога не казаў аб гэтым публічна. Да таго ж, многія патрыёты разглядалі знішчэнне чая як акт вандалізма, які запляміў ганьбой Рэвалюцыю. Яшчэ патрыёты адмоўна ставіліся да маніпуляцый з чаям па прычыне таго якімі былі наступствы гэтага ўчынку. Толькі адно гэта дзеянне спарадзіла жорсткую помсту англічан, што ў сваю чаргу стала прычынай доўгай і нязграбнай вайны.

Бостанскае чаяпіцце зараз уяўляе сабой  культавую падзею з міфалагічнай афарбоўкай, але за такой афарбоўкай схаваны акт сапраўднай рэвалюцыйнай барацьбы, якая адбывалася ў кантэксце сілавой палітыкі з цікавымі паралелямі нашых дзён.

Міф 1: Спрэчку спарадзілі высокія падаткі

Каталізатарам канфлікта стала падатковая ільгота — не павышэнне падаткаў, — дзякуючы чаму імпартны чай зрабіўся больш даступным для каланістаў. Патрыётаў закранала, што яны не мелі ніякага дачынення да гэтага рашэння.

Гісторыя з чаям пачалася, калі Брытанскі ўрад аказаў даволі вялікую дапамогу адной карпарацыі. Вялізарная Ост-Індыйская кампанія не толькі мела манапольныя правы на камерцыю ў паўднёвых раёнах Азіі і ў Кітае згодна каралёўскаму прывілею атрыманаму ў 1600 г., але і эфектыўна кіравала буйнымі тэрыторыямі Індыйскага паўвострава. Але ў 1772 г. Кампанія пацярпела ад краху банкаўскай спекулятыўнай сістэмы ў Еўропе і яе акцыі ўпалі. Няпраданы тавар збіраўся на складах, а кіраўніцтва Кампаніі прасіла пазыку ў Брытанскага ўрада каб пазбегнуць банкруцтва. Члена Парламента — як сённяшнія амерыканскія кангрэсмены — арганізавалі спецыяльныя паседжанні, падчас якіх ім прыйшлося мець справу з сквапнымі супрацоўнікамі Кампаніі, што вярнулся з Індыі з вялікімі грошамі і задэкларыравалі значныя дывідэнды нягледзячы на непад'ёмны доўг іх арганізацыі. Парламентарыі спрабавалі знайсці выйсце з гэтага становішча для Кампаніі і для  Брытанскай імперыі.

Пакуль парламентарыі спрачаліся ці варта ўраду выкупіць Кампанію, яны таксама распрацоўвалі варыянты куды збыць 18 млн фунтаў (8164,8 т) чаю, які ляжаў на складах Кампаніі. Еўрапейскі рынак ўжо быў насычаны, але амерыканскі яшчэ не. Тэарытычна Ост-Індыйская кампанія магла прадаць у Амерыку тоны чаю, калі б падаткі былі зніжаны. Справа была ў двух падатках: адзін на чай, які правозілі з Індыі і Кітая праз Вялікабрытанію ў Еўропу, другі на чай, які прывозілі ў Амерыку. Адмяніць адзін падатак ці другі было аднолькава рэнтабельна, але скараціць падатак у Амерыке значыла яшчэ і палепшыць адносіны з каланістамі. Вось таму лорд Норт, прэм'ер-міністр, адмовіўся ад гэтай ідэі.

У  Законе аб чае 1773 г. Парламент захаваў нязменнымі пошліны на імпарт, але аб'явіў, што Ост-Індыйская кампанія вызваляецца ад уплаты збораў з чаю, які прывозяць у Вялікабрытанію для далейшай перавозкі ў Амерыку, і ад  прымусовага продажу чаю на брытанскіх грамадскіх аўкцыёнах. У Кампаніі з'явілася магчымасць прапанаваць свой тавар амерыканрскаму спажыўцу без пасрэднікаў і практычна без абкладання падаткамі акрамя невялікага збору на імпарт у Амерыку. Толькі амерыканскія кантрабандысты, якія нелегальна ўвозілі галандскі чай пацярпелі ад гэтага фінансавыя страты.

Нямногія ў Лондане думалі, што гэта здзелка падтрымлівання будзе мець наступствы для каго-небудзь, акрамя Ост-Індыйская Кампаніі, і гэта справа засталася нязаўважанай. Некаторая палёгка даецца, без палітычнага кампрамісу, гандлёваму гіганту, які змагаецца за свае жыццё. І, безумоўна, амерыканцы не будуць супраць купляць чай па зніжаным цэнам.

Але прагнозы брытанцаў былі памылковымі. Бо для амерыканцаў прынцыповым момантам было толькі  самакіраванне. Хто абкладаў падаткамі, той і прыймаў рашэнні, ў тым ліку і як распарадзіцца грошамі. Парламент настойваў на сваім праве абкладаць падаткамі каланістаў, каб падтрымліваць — і кантраляваць — каланіяльную адміністрацыю. А каланісты даказывалі, што жадалі і самі вызначаць падаткі, і самі кіраваць сваімі калоніямі. Ніякіх "падаткаў без прадстаўніцтва" было іх лозунгам а не  "далоў высокія падаткі".

Міф 2: Падаткі на чай былі нявыносным цяжарам для простых амерыканцаў

Падаткі на зямлю і галасаванне, якія збірала мясцовае прадстаўніцтва, а таксама доўгатэрміновыя зборы на імпарт цукру, мелассы (патакі) і віна былі  больш значным цяжарам. Чайны падатак быў рудыментам Таўншэндскага акту 1767 г., які таксама ўключаў пошліны на фарбу, паперу, свінец і шкло. Парламент адрэагаваў на масавыя байкоты супраць абкладзенных падаткамі прадметаў і іншыя пратэстныя акцыі каланістаў адменай усіх "таўншэндскіх" падаткаў  у 1770 г. акрамя чайнага,  бо Норт вырашыў захаваць яго як доказ яго "права абкладаць амерыканцаў падаткамі". Падатак у размеру 3 пенса за фунт (0,45 кг) чаю адчувалі толькі тыя спажыўцы, якія мелі магчымасць купляць кантрабандны чай у канкурэнтаў.

Але Чайны падатак быў сваеасаблівым сімвалам, і байкот чаю прымаў даволі розныя формы. Звычайна амерыканец мог выпіць кубачак ці два, але выкананне традыці англійскага чаяпіцця — з мноствам фарфора і срэбра — было фінансава немагчымым для значнай большасці амерыканцаў.  Заклікі працягнуць байкот чаю добра спалучаліся з праявамі незадаволеннасці бедных амерыканцаў. Чай прадстаўляў сабой добрую мішень, сімвал ганарыстасці Парламентам і падзення сацыяльнай іерархіі.

Больш за тое, спажыванне чаю разглядалася як нешта недарэчнае, нават грахоўнае, многімі амерыканцамі. "Гэтае пустазелле," як яго называла Абігейл Адамс, было штучным стымулятарам; сёння яго б назвалі рэкрэяцыйным наркотыкам. Барацьбіты за мараль і дабрачыннасць, якія ўжо доўгі час выкрывалі ліхія ўласцівасці чаю, раптам сталі патрыётамі. Адзін з такіх барацьбітоў  напісаў у вргінскую газету, што з таго часу, як  чай сталі піць у Заходняй Еўропе, "наш народ ідзе ў заняпад і робіцца кволы, нядужы і дэзарганізаваны настолькі, што праз стагоддзе мы станем падобнымі пігмеям."

Спасылаючыся на свае медычныя даследаванні, бостанскі доктар Томас Янг аўтарытэтна заявіў, што чай — не проста "шкоднае рэчыва," як некаторыя лічаць, а "яд маруднага дзеяння, і мае шкодны ўплыў на ўсіх, хто яго п'е ці кранае рукамі. Я кінуў піць чай, калі ён стаў палітычнай атрутай, і  мае цела стала дужэй і здаравей. Чай я замяніў кветкамі рамонкаў."

Лідары супраціўлення падналі новую хвалю негатыўнай прапаганды, якая патурала дрэнным адносінам да ўсяго замежнага: чай Ост-Індыйскай кампаніі шчыльна ўпакоўвалі ў скрыні, трамбуючы голымі нагамі кітайцаў, і  там кішэлі кітайскія блохі. У сваю чаргу многія каланісты  кляліся абараняць амерыканскі бізнес ад замежнай канкурэнцыі, нават калі гэты бізнес быў кантрабандай. Сцеражыцеся тавараў з Кітая, купляйце амерыканскае, вайна шкодным рэчывам, далоў карпарацыі — ўсе гэтыя ідэі, як і блізкая ім і больш вядомая "ніякіх падаткаў без прадстаўніцтва" — ўзмацнялі рэакцыю на парламенцкі Закон аб чае 1773 г.

Міф 3: Знішчэнне брытанскага чая аб'яднала патрыётаў

Першая рэакцыя была як раз  супрацьлеглай. Наступнай раніцай пасля чайнай акцыі ў Бостане Джон Адамс напісаў пісьмо да блізкага сябра Джэймса Ўорэна. "Жэрабя кінута," пісаў ён, "Народ перайшоў Раку і знішчыў за сабой Мост: мінулым Вечарам Тры Карабля з Чаям былі разгружаны ў Бухту. Гэта найвялікшая падзея з таго Часу, як пачалося Процістаянне з Брытаніяй. Веліч гэтага зачароўвае мяне". Але далёка не ўсе лідары патрыётаў трымаліся гэтай думкі.

Для тых амерыканцаў, якія лічылі сябе патрыётамі, лозунг "свабода і маёмасць" быў тым што яны крычалі на мітынгах не радзей за "падаткі без прадстаўніцтва". Джордж Вашынгтон, як і многія іншыя, асудзіў бостанцаў за "іх паводзіны пры знішчэнні чаю". Бенджамін Франклін быў не адзін, калі заяўляў, што страты Ост-Індыйскай кампаніі павінны быць кампенсаваны.

Менавіта не само знішчэнне чаю было тым, што з'яднала амерыканцаў, а пакаранне, якое было прызначана праз некалькі месяцаў як шэраг законаў, вядомых пад мянушкай Сілавыя акты (Coercive Acts) (таксама амерыканцы называлі іх Невыносныя акты (Intolerable Acts)). Парламент зачыніў порт Бостана і адмяніў Масачусэтскую хартыю, забараніўшы жыхарам калоніі карыстацца правамі, якія яны мелі на працягу паўтара стагоддзя. Мэтай Сілавых актаў было ізаляваць радыкалаў у Масачусэтсе, але замест  гэтага 13 калоній сфарміравалі Кантынентальны Кангрэс і дамовіліся аб'явіць агульны байкот брытанскім таварам.

Знішчэнне чаю было каталізатарам падзей, якія прывялі краіну да незалежнасці, але агрэсіўны характар гэтага ўчынку супярэчыў папулярнай патрыятычнай фабуле: брытанцы былі агрэсарамі, якія прымусілі міралюбных амерыканцаў абараняцца. Пасля сканчэння вайны, калі краіна набыла незалежнасць, гісторыя з чаям спарадзіла новую праблему. "Прыйшоў час прыняць новы ўрад, які быў належным чынам абраны народам, і час усталяваць закон і парадак," тлумачыць гісторык універсітэта Тафтс Бенджамін Карп, "Як толькі гэта становіцца агульна прынятым пунктам гледжання, то амаль не застаецца месца для святкавання ўчынкаў маскарадных індзейцаў, якія пагражаюць ураду сваімі тамагаўкамі."

У рэшце рэшт, у 1820-я гг., амерыканцы супакоіліся, і новае пакаленне летапісцаў  змягчыла яскрава рэвалюцыйныя аспекты акцыі супраць чаю і зрабіла акцэнт на карнавальнай атмасферы. Праз болей за 50 гадоў пасля таго як адбылася падзея, яе неафіцыйна назвалі Бостанскім чаяпіццем. Ну а калі гісторыю можна  зрабіць вясёлай, то яна стала нязменным спадарожнікам кніжак для дзяцей, якім заўсёды да спадобы перапрануцца індзейцамі. Менавіта такую версію мы бачым у нашых школьных кнігах, а таксама  і ў кнігах для дарослых. Спрошчаная падзея, як звер з падрэзанымі кіпцюрамі, губляе не толькі свой рэвалюцыйна-баявы дух, але і палітычны і эканамічны кантэкст. Зніжэнне падаткаў для карпарацыі, ад якога пайшлі ўніз цэны на чай у Амерыке? Надта значнае, каб не мець поспех? Канкурэнцыя ад танных замежных тавараў? Дзецям гэта не вельмі цікава. Але гэта  выяўляе, што акцыя супраць чаю была больш чым чаяпіцце.

Пер. з англ. А.Берастоўскага

Рэй Рафаэл з'яўляецца аўтарам працы "Народная гісторыя Амерыканскай рэвалюцыі. Як ствараліся міфы і хто іх ствараў" (A People's History of the American Revolution, Founding Myths and Founders).

1 комментарий:

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.

Избранное сообщение

10 лет писанины

Когда 16 февраля 2013 года я запостил тут одну свою научную заметку , я еще не вполне представлял как дальше буду использовать этот ресурс. ...