01.10.2013

Рыгор Барадулін пра Інтэрнэт або яшчэ адна харошая кніжка

Калі хто думае, што на беларускай мове можна стварыць нармальны прадукт толькі пра сярэднявечныя замкі, рыцараў, ці народны фальклор, хай прачытае ці пагартае гэту кніжку. Дарэчы кніжка  не старая.





 а гэты верш таксама пра камп'ютар...


 Гл. таксама:
"Патапка" - якасны прадукт
Мой сын чытае вершык з Барадуліна (відэа)

***
P.S. 3 сакавіка 2014 г. года мая жонка даведалася праз Інтэрнэт, што Р. Барадулін памёр 2 сакавіка. Цікава рэакцыя майго старэйшага сына Даніка.
-- А хто гэта такі?
-- Гэта чалавек, які напісаў вершык пра "рагача", які табе спадабаўся, -- адказваю я.
-- А Іегова яго ўваскрэсіць?
-- Напэўна так.
(Справа ў тым, што мы з жокай -- Сведкі Іеговы, і разам з іншымі маральнымі каштоўнасцямі вучым сваіх дзяцей і таму ў што самі верым. Можа камусьці гэта і не да спадобы, але я не лічу сарамлівым падзяліцца з тымі, хто чытае мае распрацоўкі, і такімі думкамі, бо з з такіх дзіцячых разважанняў складаецца панарама сусветнай гісторыі. І яшчэ: не мне сароміцца сваіх перакананняў, хай будзе сорамна тым, хто вядзе амаральнае жыццё.)
Цікава, што для майго сына Барадулін стаў чымсьці значнейшым чым для самога мяне. Ён доўга пераказваў вершык пра "рагача", ці вось такія радкі:
Не асаецца аса,
А кусаецца куса.
Шкада, што я адкрыў для сябе творчасць і каламбурную мову Барадуліна ўжо ў сталым узросце. І некаторым дакорам для мяне гучаць словы маёй настаўніцы "бел.літа" Ніны Маркевіч:
-- Вось скончыце школу, раз'едзцеся, хто куды і забудзеце бацькоўскі дом. А вы не забывайце.
А перад гэтым я якраз пераказаў верш:
Трэба дома бываць часцей.
Трэба дома бываць не госцем.
Каб душою не ачарсцвець (менавіта ў такой рэдакцыі чамусьці).
Каб не страціць святое штосьці.
І яшчэ стаяў ля дошкі.
Добра, што хоць падтрымліваю сувязь з бацькамі па мабільніку ды праз скайп. А вось езджу да іх у Печы максімум раз у год.
Барадулін быў малайчына, раз такое напісаў...

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.

Избранное сообщение

10 лет писанины

Когда 16 февраля 2013 года я запостил тут одну свою научную заметку , я еще не вполне представлял как дальше буду использовать этот ресурс. ...