07.01.2014

Косці пад падмуркам: працяг гісторыі

Папярэдні пост пра нямецкія вайсковыя могілкі пад Мінскам быў пабудаваны на ўспамінах: маіх уласных і майго дзеда, Дзмітрыя Сямёнавіча Піянзіна. Успаміны ўвогуле крыніца даволі ненадзейная, але ў гэтым выпадку ў мяне зусім няма іншых, хоць і плённа іх шукаў.

Калі я публікаваў успаміны майго дзеда, мяне турбавала адна дробязь, якая не пасавала да сітуацыі. Дзмітрый Сямёнавіч сцвярджаў, што бачыў недалёка ад нямецкіх пахаванняў у 1945 г. Маскоўскія (Усходнія) могілкі, але апошнія былі заснаваны значна пазней, калі верыць апублікаванай у Інтэрнеце інфармацыі. Таму я пісаў як пачуў, але разумеў, што не ўсё так і было.

Новыя ўспаміны.

Сітуацыя крыху праяснілася некалькі дзён таму, калі я выпадкова пазнаёміўся з Аскольдам Пятровічам Санько, які сцвярджае, што жыў у Мінску "пад немцамі". Згодна яго ўспамінаў нямецкія могілкі былі знішчаны яшчэ ў 1944 г., калі па ім прайшліся савецкія танкі. Пасля гэтага на месцы могілак пасадзілі лес (а па інфармацыі, атрыманай ад дзеда, яны знаходзіліся побач з лесам на тэрыторыі будаўніцтва "Маяка", а лес ўжо існаваў). Сам п. Санько гэтага не бачыў, але чуў вусную інфармацыю аб гэтым. Аскольд Пятровіч казаў, што магчыма танкі разбурылі могілкі і ў 1945-м альбо да сярэдзіны 1950-х, калі ён хаваў сваю маці на Маскоўскіх могілках. І дадаў, што дрэвы ў лесе даволі маладыя, таму ён быў пасаджаны ў 1940-я гг.

Паспрабуем узгадніць супярэчнасці.

Я меньш за ўсё жадаю аславіць свайго дзеда як хвалько і падманшчыка. Але думаю, што ўспаміны пана Санько больш падобны на праўду, чым успаміны майго дзеда. Хутчэй за ўсё, апошні мог пераблытаць некаторыя дэталі і падрабязнасці па часу, бо ён бываў на гэтым месцы некалькі разоў і яму ўжо далёка за 80. І вось мае высновы з усяго пачутага.
1. Хутчэй за ўсё чырвоармейцы разбурылі могілкі адразу як ўзялі Мінск у ліпені 1944 г. Прайсці танкамі па могілках маглі нават не ў рамках спланаванай акцыі, а проста па дарозе ў Мінск. Гэта ў згодзе з звычайнай палітыкай таго часу: ўсё, што было нагодай аб нямецкай акупацыі, знішчалі адразу (памятаеце кінахронікі, як з будынкаў ляцяць нацыстскія гербы і сцягі?). Такі ж лёс напаткаў і нямецкія афіцэрскія могілкі ў раёне Акадэміі навук (тады амаль ускраіна горада).
Малаверагодна, што магілы забітых ворагаў прастаялі да 1950-х гг. Але і знішчэнне іх у 50-х танкамі, яшчэ меньш верагодна. Калі да 1950-х гг. не было да іх справы, то знішчаць іх было зручнэй і лагічней бульдозерамі. Але, я схіляюся да думкі, што на месцы "папрацавалі" спачатку танкі, потым бульдозеры ці трактары.
2. Лес пасадзілі на месцы могілак, якія магчыма не было часу перакапаць, як толькі дайшлі рукі. Хутчэй за ўсё гэта былі 1940-я. Гэта ў згодзе з маімі ўласнымі ўспамінамі: ў 1980-х я бачыў косці ля лесу ў большай колькасці чым у поле. Да таго ж інфармацыя беларускіх некрапалістаў, апублікаваная спасылкай у папярэднім пасце пра гэтыя могілкі, змяшчае фоткі раскапаных "чорнымі капацелямі" пахаванняў менавіта ў лесе. Косці былі і ў поле. Але магчыма лесам была ахоплена толькі частка могілак. Да таго ж косці ў поле маглі вынесці дзеці ці нават "капацелі", якіх хапала і пры Саветах. Дарэчы лес маглі пасадзіць і па-за межамі могілак, бо як разбярэш дзе ёсць магілы, а дзе няма, калі ўсё наваколле пераарана танкамі. Таксама лес дазваляў добра схаваць магілы ад марадзёраў, бо пад дрэвамі многа не пакапаеш, а ў адкрытым полі гэта зрабіць лягчэй.
3. Па сцвярджэнню А.П. Санько зямляныя работы канца 80-х, падчас якіх выкідывалі чалавечыя косці, вяліся па праектам, спецыялістаў, якія не ведалі пра знішчаныя могілкі. Таму, хутчэй за ўсё, могілкі былі "сцёрты" адразу як Чырвоная армія заняла Мінск. Бо калі б нейкія рэшты пахаванняў (з крыжамі і  / ці ўзгоркамі альбо без) стаялі ля в.Вялікая Слепня да будаўніцтва гарадскіх кварталаў у 1967 г., аб іх ведалі б многія.
4. Найбольш верагодна ўся магчымая дакументацыя па могілках Вермахта пад Мінскам, якая магла быць у беларускай сталіцы, была знішчана яшчэ ў 40-х. Але магчыма аднавіць гісторыю па фатаграфіям калекцыянераў і архівам ФРГ. Спадзяюся, што такія матэрыялы, яшчэ не зусім зніклі.

Можна па-рознаму ставіцца да лёсу забітых нямецкіх вайскоўцаў. Я не за тое, каб на месцы знішчаных могілак ставіць ім помнік. Але гісторыя патрабуе вывучэння аб'ектыўных фактаў, нават непрыемных. І кожны чалавек мае права атрымаць праўдзівую інфармацыю па такім пытанням. Над гэтым і працую. Тым больш, што я сам маю дачыненне да вандалізму: гуляў з касцямі гэтых забітых немцаў хлопчыкам у 1980-х.

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.

Избранное сообщение

10 лет писанины

Когда 16 февраля 2013 года я запостил тут одну свою научную заметку , я еще не вполне представлял как дальше буду использовать этот ресурс. ...