25.06.2014

Вул. Серафімовіча. Маленькі бізнес-цэнтр Мінска ў старой частцы горада

На першы погляд нічога цікавага на вул. Серафімовіча не знойдзеш. Але толькі на першы.
Паколькі гэта вуліца пачынаецца побач з буйным транспартным вузлом (ст. метро "Пралетарская" і чыгуначная ст. "Мінск-Усходні"), яе 2-павярховыя жылыя забудовы прыцягваюць рознага кшалту бізнесменаў, які скупаюць жылыя кватэры пад офісы. Акрамя таго на вуліцы ідзе будоўля і рэканструкцыя. Пра ўсё гэта наступная фотасэсія.

Дарэчы, звычайна я арганізую фоткі тэматычна. Адзін і той жа будынак у розных ракурсах разглядаецца паслядоўна. Але ў гэты раз раблю выключэнне з правіла і выкладаю здымкі ў той паслядоўнасці, што іх рабіў. Некаторыя ракурсы могуць быць незвычайнымі, але ніколі не ведаеш, які кадр будзе мець гістарычную каштоўнасць у будучым.

Від на вул. Серафімовіча з чыгуначага пешаходнага маста

Від з боку чыгуначнай станцыі

Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці (Серафімовіча 11). Далей для зручнасці -- ІПД. У гэтым будынку акрамя гэтага прыватнага інстытута працуюць і іншыя грамадскія і камерцыйныя арганізацыі.

Від з вугла Серафімовіча 2 (скрыжаванне з вул. Судмаліса)

Пад вокнамі ІПД. Галоўны ўваход.


Ад "ганку" ІПД.


Серафімовіча 2. Від з боку ІПД.


Від з боку ІПД на Серафімовіча 4.


Другі парадны ўваход у Серафімовіча 11. Звычайна зачынены.


Серафімовіча 11. Від угару з 2-га ўвахода.


Цотны бок. Дд. 2, 4 і 6а (высотка)


Гэты дом будаваўся ў 2008-11 гг. Няцотны бок вуліцы.


"Тыл" ІПД.


Серафімовіча 13. Былы жылы дом, які стаў офісным.


Суседні з д.13 двор.


Тамсама.


Серафімовіча 4


Серафімовіча 15.


Серафімовіча 8.


Дом 17.


Ізноў д.8






Вось яшчэ цікавы аб'ект. Рэканструкцыя старой 2-пав. забудовы пад патрэбы каталіцкай абшчыны. Серафімовіча 19.


Серафімовіча 21. Яшчэ адна найноўшая высотка.


Рэканструкцыя д.19. Від з боку д.21


Вясковая хата за д. 21: тут захаваліся элементы прыватнага сектара вуліцы. Магчыма нежылая.


Вясковая хата. Від зблізу.


Від на д.21 з унутранага двара.


Рэканструкцыя д. 19.


Павалены плот той жа самай вясковай хаты.


Яшчэ адзін стары будынак побач з хатай.


Рэканструкцыя. Тыл.


Яшчэ адна вясковая хата перпендыкулярна вул. Серафімовіча


Рэканструкцыя. Тыл.


Серафімовіча 10. Унутраны двор.


Серафімовіча 8. Унутраны двор.


Стары цагляны будынак ля унутранага двара па Серафімовіча 6.


Вось такі выхад на дах бывае ў старых 4-пав. дамах пасляваеннай забудовы.


Побач з пасляваеннымі 4-пав. дамамі -- ўльтрасучасная высотка, Серафімовіча 6а.


Дзіцячы сад ля д. 6а


Від з унутранага двара д.6 на унутраныя двары дд. 4 і 2.


На пляцоўцы паміж 3 і 4 пав. на Серафімовіча 11. Від на паркоўку і вуліцу.


Від з 6 пав. ІПД на унутраны двор д.13. Можна ўбачыць практычна ўсю вуліцу. На даляглядзе чырвоная высотка -- д.21.


Хакейны крэатыў студэнтаў ІПД. 6 пав. ля актавай залы.


Ля актавай залы ІПД. Від ва ўнутраны двор з 6-га паверха.


Від з 6 пав. ІПД на скрыжаванне Судмаліса і Серафімовіча і чыгуначны вузел.

Нажаль, нам з маім сынам Данікам  не атрымалася зрабіць фотку купала Нацыянальнай бібліятэкі, які можна ўбачыць з тыльнага боку пав.6-8 Серафімовіча 11. Але, як бачым, адна непрыкметная вуліца можа змяшчаць і сучасныя высоткі, і "хрушчоўкі" 60-70-х гг., і пасляваенныя будынкі 4-5 паверхаў з трохвугольным дахам, кватэры якіх актыўна разыходзяцца пад офісы, і рэшткі вясковага мінулага. Цікава і тое, што няцотны бок пачынаецца домам 11, значыць вуліца перажыла сур'ёзную рэканструкцыю і мае што сказаць нашчадкам.

"Фотавандроўка" адбылася 23.06.2014 г.

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.

Избранное сообщение

10 лет писанины

Когда 16 февраля 2013 года я запостил тут одну свою научную заметку , я еще не вполне представлял как дальше буду использовать этот ресурс. ...