вторник, 26 августа 2014 г.

Сбылась мечта идиота...

С тех пор как я написал ряд околонаучных статей и объединил их в своем блоге, меня не оставлял в покое вопрос, куда их пристроить. Каждый пишущий пишет для того, чтобы другие читали. Но возникает загвоздка: любая книга -- бумажная или электронная -- может пропасть, особенно при целенаправленных усилиях уничтожить работу. Да и просто в случае смерти автора.
Для меня моя публицистика не является главным в жизни, но когда я осознаю, что у меня получилось написать что-то существенное и практическое в вопросах, в которых я что-то понимаю, я чувствую ответственность сохранить такие работы.
Некоторое время я издавал свои работы на определенных сайтах по отдельности. Но в этом деле есть подводные камни. Работу могут не принять. Или ее могут отредактировать. Нет, я не из тех, кто считает, что не ошибается. Просто иногда это означает выкидывание существенных мыслей или, что хуже, добавление своих, в том числе и тех, что я не разделяю, например, патриотических.
Поэтому существовала проблема найти место, где можно самому редактировать и публиковать свои работы за пределами авторского блога. Определенным решением для меня стала Белорусская Википедия, но она ограничена стилем энциклопедии, а мои работы подчас имеют эмоциональную окраску или субъективную оценку.
И недавно я нашел еще один вариант -- портал "Самиздат". Теперь несколько статей и очерков, представляющих некоторую научную ценность я разместил там на своей странице: http://samlib.ru/b/berestowskij_a_w/
Конечно, хоть электронные рукописи не горят, всегда есть шанс, что мои работы пропадут навечно. Но я отвечаю за свои слова еще и в том смысле, что должен сделать что-то, чтобы сохранить их для пользы других людей. 

понедельник, 25 августа 2014 г.

Аўтавакзал "Маскоўскі". Ламаць і будаваць

Аўтавакзал "Маскоўскі" быў аднім з наймаладзейшых і найсучаснейшых у Мінску. Быў. Ужо некалькі тыдняў як ідзе дэмантаж забудовы. Аўтобусы і маршруткі, якія хадзілі з АВ, перавялі ў іншыя месцы. Некаторыя межгарадскія рэйсы пераехалі ў аўтобусны парк на вул. Славінскага, а маршрутка на Барысаў пасецца недалёк ад Нацыянальнай бібліятэкі.

Доўга хадзілі чуткі ці будуць ліквідаваць аўтавакзал ці не. Памятаю, што найбольш папулярнай была версія, што зямлю, на якой стаіць вакзал, купіў "Газпрам" ці яшчэ нейкая буйная расійская кампанія. Але пашпарт будоўлі гаворыць лаканічна: будаўніцтва транспартнай развязкі. Работы вядуцца і па другі бераг Сляпянскага вадасховішча калі глядзець з боку Нацыяналкі. Там знеслі уваход у парк з боку скрыжавання вул. Філімонава - пр. Незалежнасці і абнеслі плотам тэрыторыю ад Філімонава да амаль што тэрыторыі Нацыянальнай бібліятэкі.

Рэакцыя на знос АВ была пераважна негатыўнай. Зразумела, кожнае падобнае будаўніцтва стварае масу нязручнасцяў, а тут яшчэ і знішчэнне новага, сучаснага аўтавакзала, што спараджае пытанні: навошта будавалі, калі вырашылі неўзабаве зруйнаваць? І за чый кошт гэты "банкет"? З другога боку знайшліся і задаволеныя: для каго -- перанос шэрагу рэйсаў бліжэй да дому, для каго -- магчымасць зарабіць грошы на будаўнічым праекце.

Звычайна негатыў я заўважаў толькі ў маўклівай незадаволеннасці пасажыраў аўтобусаў, якія ехалі міма агароджанай тэрыторыі. Але аднойчы раніцай пачуў цікавую дыскусію ў 80-м аўтобусе . Пяцідзясяцігадовы мужчына, навуковец (на рускай мове) і 60-гадовая жаншчына (на "трасянцы") заспрачаліся на тэму жыцця. Ён выказаў камусьці незадаволенасць зносам вакзала і яна ўзрушана далучылася да размовы:
-- А што тут казаць! Усе незадаволеныя! Трэба ісці ў вёску і працаваць. Там даяркі па 8 млн атрымоўваюць. Вось і ідзіце ў вёску працаваць сваімі рукамі.
-- А ў нас у навуковым інстытуце атрымоўваюць удвая меньш. -- адказаў з усмешкай навуковец --Значыць трэба ісці ў вёску зарабляць грошы.
-- Вось і ідзіце! Трэба працаваць! Хто працуе той і зарабляе. -- І жаншчына яшчэ паўхвіліны распавядала як шмат зарабляюць добрыя ўрачы, а мужык-навуковец так і не паддаваўся на правакацыю. Яна выйшла як раз на прыпынку "Вул. Філімонава", на скрыжаванні праспекта і вуліцы дзе ішло будаўніцтва другой часткі развязкі. У аўтобусе нешта пагудзелі ў падтрымку мужыка. Зразумела, жаншчына альбо хлусціла, альбо казала ў тое, ў што жадала верыць. У вёсцы даяркі не зарабляюць столькі інакш ішла б актыўная канкурэнцыя за месца на ферме з хабарамі старшыням калгасаў і брыгадзірам у памерах сотнямі долараў, вёскі абрасталі б катэджнымі гарадкамі, а кожная даярка ездзіла б на працу на ўласным аўто. Магчыма, ёй здалося, што незадаволенасць зносам АВ -- гэта адно і тое ж, што і незадаволенасць уладай прэзідэнта і падтрымка апазіцыйных партый. Хто яе ведае. Але выглядала камічна.

Што да мяне, я застаўся амаль незакрануты будаўніцтвам развязкі, бо карыстаўся гэтым вакзалам у асноўным, калі раз у год ездзў з дзедам на Каладзішчанскія могілкі, дзе пахаваны мае бабуля і цёця. Магчыма ў гэтым годзе паеду туды на веласіпедзе.

Час пакажа ці будзе жыць у горадзе лепей ад новай развязкі. Але з'яўленне і знікненне АВ "Маскоўскі" -- гэта частка гісторыі горада. Яе, як слова з песні, не выкінеш...




 З боку абсерваторыі

 З боку скрыжавання пр. Незалежнасці -вул. Філімонава

 Дарожка з бетонных пліт амаль ад Нацыналкі да аўтобуснага прыпынку "Вул. Філімонава". Замест перакрытай асфальтавай дарогі.

 Пашпарт аб'екта з боку Нацыяналкі

Від на будоўлю з боку Нацыяналкі


Відэа, зробленае з боку абсерваторыі

вторник, 19 августа 2014 г.

Грошы як свята



Калі мой бацька, тады афіцэр беларускай арміі, прынёс сваю першую зарплату ў беларускіх грошах, было нейкае адчуванне свята. Гэта былі аднарублёвыя купюры з выявай зайца. Адсюль пайшла назва беларускіх рублёў -- "зайчыкі", якая час ад часу выкарыстоўваецца і сёння. Новыя грошы былі рознакаляровымі. старыя савецкія рублі таксама былі рознакаляровымі, але гэта былі новыя колеры і новыя намінацыі: банкноты ў 20 і 30 рублёў замест савецкай 25-кі і білет у 50 капеек.
Памятаю адчуванне свята калі мой дзед атрымаў зарплату новымі грошамі і пералічыў яе ў маёй прысутнасці. Памятаю, як ля Камароўкі стаялі маладыя валютчыкі і бадзёра зазывалі:
-- Долары-марачкі!
Долараў у іх не бачыў і першы свой долар трымаў у руках толькі ў 2000 г. . Нямецкую марку так і не ўбачыў ніколі. Але ў руках валютчыкі звычайна трымалі пачкі беларускіх рублёў.
Было адчуванне, што краіна пачынае наядацца. З'явіліся многія замежныя тавары, якімі сёння нікога не здзівіць.
Пазней гэтыя грошы, якія ўводзілі па курсу 10 савецкіх рублёў = 1 "заяц", абясцэніліся да сваіх надпісаў: 1 рубель з зайцам стаў каштаваць адзін рубель, а не дзесяць. Потым яны пачалі губляць сваю вартасць далей...
Цікава, што, калі савецкія рублі звычайна рвалі пасля іх абясцэнвання, то ў абароце можна было сустрэць "зайцы" з дамаляванымі геніталіямі, або надпісам "долар" замест "рубель".
Я перажыў яшчэ дзве дэнамінацыі, і грошы мянялі свой дызайн. Праз такія дэнамінацыі згубіў сваю заначку з стэпендыі: грошы змяніліся і абмяняць іх было немагчыма. Мой дзед і я згубілі праз змены грошай каля 100 долараў за ўсю гісторыю незалежнасці Беларусі. Пры гэтым я стараўся хутка мяняць свае пры кожнай дэнамінацыі. Некаторы час таму згубіў яшчэ маленькую суму: купюры ў 10 і 20 рублёў адмянілі і іх пэўны час можна было здаваць у банк эквівалентам 50 руб. 150 р. я так спажыў, а 30 так і засталіся на памяць ад інфляцыі.
У Севастопальскім парку мінулай зімой бачыў рэшткі вогнішча: хтосьці спаліў ўсе свае дваццаткі прычым напалову каб бачылі ўто гарэла, а некаторыя іншыя скарыстаў як туалетную паперу. (Гэта не самае бескультурнае з таго, што я бачыў: у Педуніверсітэце, дзе я вучыўся, хтосьці пакінуў падобны "след" на прыступках аварыйнага выхаду, так што адукацыя не робіць людзей культурней...)
Некаторы час таму разам са старэйшым сынам хадзіў атрымоўваць грошы за выкананыя заказы. Калі мы ўсё атрымалі і выйшлі, я запытаўся:
--Калі я атрымоўваў грошы, ты што-небудзь адчуваў?
-- Не, -- здзіўлена адказаў сын.
Напэўна маё адчуванне свята ад новых "зайчыкаў" у падлеткавым узросце было звязана з беднасцю, ў якой жылі паны-афіцэры беларускай арміі, і з тым, што мяне вучылі любіць грошы. Адсутнасць такой рэакцыі ў майго сына хутчэй за ўсё звязана не з узростам (5 год), бо ён ужо многае разумее, а з тым, што ён не жыве ў беднасці, не бачыў перамен у краіне і вучыцца шанаваць грошы, а не любіць іх.

Таксама:
Дэнамінацыя 2016 г. Частка 1
Дэнамінацыя 2016 г. Частка 2
Дэнамінацыя ў Беларусі. Заканчэнне

понедельник, 18 августа 2014 г.

Эмігранты і імігранты

Радзіма і родная мова не з'яўляюцца какштоўнасцямі для звычайнага чалавека. Для большасці  маіх суайчыннікаў магчымасць пераехаць туды, дзе больш плацяць, -- гэта тое, ад чаго адмовіцца далёка не кожны.
Я не займаўся глыбока пытаннямі міграцыі ў Беларусь і з Беларусі пасля 1991 г. Запішу толькі некаторыя асабістыя заўвагі, якія могуць здавацца цікавымі.
Распаўсюджанай у маёй краіне з'яўляецца часовая працоўная эміграцыя. Людзі едуць гастарбайтарстваваць у Расію. Часам на Захад. Студэнты вну карыстаюцца рознымі праграмамі, каб вандраваць па розным еўрапейскім краінам і ЗША альбо праграмамі навучэння на Захадзе.
На пастаяннае месца жыхарства (на Захад) звычайна трапляюць двумя шляхамі. Першы -- палітычнае сховішча. Прычым слова "палітычнае" тут з'яўляецца не галоўным. Бываюць выпадкі, калі палітычнага сховішча патрабуюць па прычыне адсутнасці адэкватнай мэдыцынскай дапамогі ці здзекаў у школе над дзецьмі па прычыне іх фізічных абмежаванняў. Бывае, што людзі лезуць у палітычную барацьбу з беларускай уладай менавіта для атрымання магчымасці пераехаць жыць, працаваць ці вучыцца ў Еўропу або Штаты.
Другі варыянт -- замуж за граніцу. Таксама мае некаторыу распаўсюджанасць. Дарэчы, ў сувязі з легалізацыяй аднаполых шлюбаў у некаторых заходніх краінах, гэты варыянт перастае быць пераважна жаночым...
Яшчэ ёсць тыя, хто едуць да сваякоў, што ўжо пераехалі і аселі ў Заходняй Еўропе, Расіі ці ЗША.
Дарэчы, ў Расію на ПМЖ едуць таксама і там застацца жыць лягчэй, чым на Захадзе: саюзная дзяржава, мову не трэба вучыць.
Куды ўжо не так імкнуцца ў параўнанні з савецкімі часамі -- гэта ў Ізраіль. Туды таксама пераезджаюць, але не ў такой колькасці.
Ёсць і іміграцыя. За апошні час у Беларусь пераехала даволі шмат расіян. Гэта пенсіянеры, якія пераязджаюць сюды адпачыць і змяніць абстаноўку (падобна на моду ў ЗША пераехаць у Мексіку, каб пражыць свае апошнія гады ў больш прывабным клімаце). Гэта некаторыя віды вузкіх спецыялістаў, якія знаходзяць сябе ў развіваючыхся мясцовых кампаніях. Ёсць і іншыя віды імігрантаў з Расіі. Сюды едуць вучыцца ці працаваць з азіяцкіх рэспублік былога СССР, а таксама з Ганы, Конго, Нігерыі, Сьера-Леоне, Кітая, В'етнама, Паўднёвай Карэі. Бываюць выпадкі пераездаў з Заходняй Еўропы і ЗША (я маю на ўвазе не вяртанне былых эмігрантаў ці іх дзяцей), каб развіваць свой бізнес ці адпачываць, ці да беларускай жонкі.
Не ўсе імігранты селяцца ў буйных гарадах. І многія з іх ідуць у Беларусь з павагай да культуры, мовы і цывілізацыі беларусаў.

пятница, 15 августа 2014 г.

Беларуская вёска на погляд рускага гараджаніна


Паколькі я гараджанін у другім пакаленні, мне не зразумець да канца, што такое вёска. Паколькі я рускі, мне не зразумець да канца, што такое беларуская вёска. Таму я проста зраблю нататкі па назіранаму за апошнія 10 гадоў, калі мне даводзілася сутыкнуцца з вясковым жыццём сучасных беларусаў.

*Беларуская вёска не робіць уяўленне месца, дзе захаваліся нацыянальная мова і культура. Звычаі, традыцыі, абрады розных частак Беларусі могуць адзрознівацца, яны -- мясцовыя, а не нацыянальныя. Што датычыцца мовы, ў звычайнай вёсцы старое пакаленне размаўляе на сумесі рускай мовы і мясцовага дыялекту беларускай. Маладое -- пераважна на рускай з асобнымі беларускімі словамі і некаторым акцэнтам. Таму носьбітамі нацыянальнай мовы і культуры можна хутчэй назваць некаторыя пласты інтэлігенцыі. Праўда, калі гараджанін размаўляе па-беларуску з жыхарамі вёскі, звычайна ім гэта прыемна. Зразумела, і агульнацыянальнае складаецца з элементаў мясцовага, а вёска мяняецца марудней за горад, таму тое, што яшчэ захавалася ў ёй, у нейкім сэнсе з'яўляецца нацыянальнай і нават сусветнай спадчынай.
Таксама падкрэслю: турыстычныя аграсядзібы (хоць я іх бачыў толькі па "тэлеку") адлюстроўваюць не столькі рэальную беларускую вёску сколькі казачную. Розніца прыкладна такая ж, як паміж гульнёй у вайну і рэальным удзелам у баявых дзеяннях.

*Беларуская вёска бывае рознай. Вёскі вакол буйных гарадоў робяцца іх копіяй 9-павярховыя дамы, транспартная сувязь з горадам, перанос шкоднай вытворчасці з горада на прыроду (напрыклад, вёска Копішча пад Мінскам -- месца дзе ажыццявілася мара камуністаў аб'яднаць горад і вёску: горад ад вёскі аддзяляе адна вуліца а розніцы ладшафту ці забудовы аніякай). Не ў кожнай вёсцы ёсць электрычнасць, газ, вадаправод, магазін. Нават у 30 км ад Мінска.
Інтэрнет звычайна бывае даступны праз мабільную сувязь, але пры гэтым мабільнік ловіць не паўсюль. Звычайна МТС і Velcom працуюць лепш за Life, таму выбар аператара для 3G мае значэнне.

*Беларуская вёска паступова пераўтвараецца ў дачныя гарадкі. Усё больш і больш вясковых дамоў робяцца дачамі гараджан. Пры гэтым, у залежнасці ад цікаўнасцяў і магчымасцяў дачнікаў, вёска ажывае альбо на ўсё лета, альбо на выхадныя летніх месяцаў. Разам з старэннем вясковага насельніцтва гэты фактар знішчае старую вяскую культуру і тое, што яшчэ захавалася ад дарэвалюцыйнай і савецкай Беларусі, а таксама ад польскай Заходняй Беларусі (ў тым ліку прадметы матэрыяльнай культуры, кнігі і дакументы).

*Жыхары вёскі не дабрэй за гарадскіх. Думаю, што многія з вясковых проста добра ведаюць адзін аднаго і саромеюцца суседзей. А гэта стрымліваючы фактар. Прычым і для жыхароў буйных гарадоў, якія жывуць у 15-20 кватэрных пад'ездах, калі яны атрымлівалі кватэры пры СССР ад арганізацый, у якіх працавалі: пэўны завод, армія, міліцыя.

*На беларускай вёсцы часцей ходзяць у царкву, як у камбінат рэлігійных паслуг (г.зн. месца, дзе можна пахрысціць дзіця, асвяціць яйкі і г.д.), чым у горадзе. Думаю, гэта звязана з тым, што ў горадзе людзі не так добра ведаюць адзін аднаго і "сачкануць" назіранне традыцый продкаў лягчэй.
 Быў выпадак, калі ў адной праваслаўнай царкве свечы каштавалі менш, чым у той, куды звычайна хадзілі жыхары пэўнай вёскі, яны адпраўлялі за свечкамі дэлегата і потым ставілі іх у сваей царкве. Калі аб гэтым даведаўся мясцовы святар, ён заявіў, што "чужыя" свечы не будуць мець сілы ў яго царкве, але сялянам гэта было ўсё роўна. Пры гэтым у паўсядзённым жыцці беларускія сяляне -- прагматыкі: яны рэдка цікавяцца глыбокімі рэлігійнымі пытаннямі і жывуць выкананнем практычных задач.
Пераважная колькасць беларускіх сялян -- праваслаўныя ці каталікі. Есць і іншыя веравызнанні. Некаторыя з рэлігійных меньшасцяў жывуць невялікімі абшчынамі альбо некалькімі дружнымі сем'ямі. Моцнай варожасці па нацыянальным і рэлігійным прызнакам сярод жыхароў адных і тых жа вёсак не назіралася, але распаўсюджана прадузятасць да пратэстантаў, іўдэяў і мусульман сярод праваслаўных і каталікоў (напрыклад, перакананне, што ўсе мусульмане тэрарысты). Але гэта, напэўна, ў роўнай ступені ўласціва і гарадам і вёскам.
Зразумела гэта не значыць, што сярод беларускіх сялян няма людзей з глыбокімі рэлігійнымі ці палітычнымі перакананнямі. Але, здаецца, такіх менш, чым у горадзе. Жыццё на сяле больш складанае і людзі менш разважаюць.

*Вёска робіць менш смецця вакол сябе, чым горад. Часткова гэта звязана з тым, што арганіка ідзе ў кампост ці ў харчаванне жывёлам, пластыкавыя бутэлькі вядзеркі і пакеты выкарыстоўваюцца ў гаспадарцы, а паперу і дрэва кідаюць у агонь. Пры гэтым "натуральнай" неапрацаванай ежы ў вёсцы з'ядаецца не так шмат. Звычайна ў паўсядзённым рацыёне селяніна ці дачніка сваёй бывае садавіна-гародніна, магчыма, яйкі, малочныя прадукты. Час ад часу -- свініна і куры. Астатняе закупаюць у магазіне ці  з аўталаўкі: хлеб, чай, каву, бананы, цыгарэты... Зразумела, прамыслова апрацаванае, з рознымі "Е" і ГМА, да якіх ставяцца як да атруты. Пры гэтым лічыцца, што адправіць дзяцей у вёску -- значыць аздаравіць іх рацыён. Праўда экалагічнае асяроддзе сярэднястаыстычнай вёскі (калі там няма вытворчасці) звычайна лепш за гарадское. Але дачнікі з аўтатранспартам і гарадскім смеццем уносяць свае карэктывы.

*Дарогі ў вёсках звычайна грунтовыя, а галоўным транспартным сродкам з'яўляецца веласіпед.
*Сістэма збору ўраджая прыўсадзебных участкаў сялян існуе, але не заўсёды добра працуе. Ураджай дачных участкаў увогуле рэдка выходзіць за межы адной вялікай сям'і. Таму існуюць выпадкі, калі буйны ўраджай яблыкаў проста зарываюць у зямлю. Дарэчы ў Мінску таксама ў гарадскіх дварах растуць яблыкі, слівы і вішні, якія потым гніюць на асфальце. (Гл. Яблыкі на траве)

*Хадзіць па начах у весцы можна ў вядро. Гэты жарт выкрывае амаль поўную адсутнасць забаўляльнай індустрыі ў вёсках. Спартыўныя залы, аквапаркі, заапаркі, камп'ютарныя клубы, бары, буцікі -- ўсё гэта немагчыма перанесці ў сяло. Часткова гэта з'яўляецца прычынай адыходу моладзі ў горад.

*Сярод жыхароў вёскі больш беспрацоўных, чым сярод гараджан (на мой погляд). Часткова гэта звязана з адсутнасцю шырокага выбару магчымасцяў працаваць. Памятаю знаёмства з даяркай у Ўздзенскім раёне. Жанчына з артрытнымі рукамі мусіла чатыры разы ў дзень хадзіць даіць кароў без выхадных і водпуску за 200000 руб у месяц (тады мой заробак настаўніка быў 400 тыс руб /мес, а нармальнай лічылася зарплата 800 тыс - 1 млн р.). Праца сельскім настаўнікам адрозніваецца ад працы гарадскога тым, што летам яшчэ працуеш у полі пэўныя дні за "дзякуй" (а "гемарой" з папяровай работай, адказнасць і памер зарплаты такі ж як у горадзе).
З другога боку ніхто з голаду не памірае па прычыне магчымасці самім расціць некаторыя прадукты харчавання. Але платная медыцына і платная адукацыя для вяскоўцаў з'яўляецца раскошай, як і многія іншыя дары гарадской цывілізацыі.

*Магчымасць мець доступ у Інтэрнэт стварае магчымасць пераезду ў сяло / маленькія гарадкі спецыялістаў, якія зарабляюць грошы з яго дапамогай (праграмісты, перакладчыкі і г.д.). Мне вядомы толькі асобныя выпадкі такіх пераездаў, прычым прырода і прасторы тут значэння не мелі. Калі мабільная сувязь "ловіць" нармальна, стварыць кропку доступу праз тэлефон ці выйсці ў Сеціва праз 3G-мадэм (дзе можна ўсталяваць "анлім") -- не праблема. Але застаюцца праблемы: адсутнасць некаторых прывабнасцяў цывілізацыі (гарачай вады, каналізацыі), якая спараджае неабходнасць іх праводзіць за дадатковыя грошы; магчымасць хадзіць у вядро замест начнога клуба; магчымасць замовіць тавар праз Інтэрнет і аплаціць яго перавозку па цане самога тавара.

*П'янства не з'яўляецца масавым у беларускіх вёсках. Ёсць вёскі, дзе п'юць амаль усе, і вёскі, дзе п'юць толькі асобныя "несвядомыя грамадзяне". Як і ў горадзе. П'яныя вёскі звычайна хутчэй выміраюць, чым тыя, дзе няма такой "эпідэміі". Для параўнання: Светлагорск быў у 1990-х беларускай сталіцай наркаманаў. Цяпер большасць з тых наркаманаў працуе нябожчыкамі на могілках. Так і з алкаголікамі: не заўсёды эстафета пераходзіць на новае пакаленне .

*Беларуская вёска паступова знікае. Слова "зніклая вёска" не заўсёды значыць кінутыя хаты з паламанымі плотамі і выбітымі вокнамі (такога больш хапае ў жылых вёсках). Нярэдка зніклая вёска гэта месца, якое праглынуў горад. Але ў Беларусі хапае вёсак, якія адсялілі па прычыне таго, што там жылі толькі некалькі старых. У такіх выпадках  звычайна адсяляюць у нейкую суседнюю вёску. Пры гэтым набыць зямлю ці кінуты дом па беларускім законам даволі не проста. Фермерства на заходні манер сустракаецца рэдка. Ёсць спробы стварыць аграгарадкі. Тая даярка, аб якой я пісаў вышэй, там і працавала.
Тым не менш, нельга казаць, што неўзабаве Беларусь стане гарадской краінай: заўсёды будзе патрэба ў сельскагаспадарчай прадукцыі, і калгасы і фермы будуць неабходны для выжывання краіны. А ўрбанізацыя можа спыніцца і пайсці зваротна пры ўмове заняпаду цывілізацыі. (Так было ў Старажытным Рыме 5 ст. н.э., калі з гарадоў беглі свабодныя грамадзяне на сяло, каб пракараміцца і дабраахвотна рабіліся калонамі -- прыгоннымі сялянамі багацеяў.) Так можа быць і ў выпадку вайны ці голаду.
Таксама працэс пераўтварэння вёскі ў дачныя кааператывы ці гарадскія кварталы не значыць знішчэння нацыянальнай мовы і культуры. За апошнія сто з лішкам гад этнографамі зроблена шмат, каб захаваць многія традыцыі, звычаі і фальклор беларусаў. Таксама ёсць намаганні захаваць літаратурную беларускую мову і пашырыць дыяпазон яе выкарыстання. Нам да Ірладыі, дзе на мясцовай мове размаўляе толькі 1% насельніцтва, яшчэ далёка...

***
Гэтым летам мне даводзілася пабываць  з сынамі на прыродзе па-за межамі Мінска. Мы гулялі вакол адной вёскі і глядзелі на шырокія палі і ўзгоркі, на лес на даляглядзе. Я падумаў тады, што гэта і ёсць нешта непаўторнае ў Беларусі, чаго няма ў Казахстане ці на Каўказе. Менавіта сваімі рэкамі, азерамі, лясамі, прасторамі Беларусь робіць сябе ўнікальнай. Такой яна была ў складзе розных дзяржаў, такой яна засталася пасля аб'яўлення незалежнасці. І ўсё гэта небаскробамі і заводамі не забудуеш.

P.S. Больш дакладную інфармацыю пра жыццё беларускай вёскі можна знайсці ў творах і заўвагах пісьменніка Уладзіміра Сцяпана. Тут я прыводжу толькі свае крыху суб'ектыўныя назіранні.

пятница, 8 августа 2014 г.

Ці ёсць у Беларусі экатэрарызм?

Гэта слова мае два значэнні: 1. знішчэнне экалагічных сістэм тэрарыстычнымі метадамі; 2. тэрарыстычная дзейнасць з мэтай спыніць ці абмежаваць шкоду навакольнаму асяроддзю і жорсткі стасунак да жывёлаў. Я пра  другое значэнне.

У суседняй Расіі існуе праблема экатэрарызму: звычайна гэта напады на лабараторыі, дзе праводзяцца вопыты над жывёламі, пры гэтым абсталяванне могуць ламаць, а жывёлаў, як правіла, выпускаюць у дзікую прыроду. Таксама маюць месца пагрозы даследчыкам, якія робяць вопыты над "малодшымі братамі" чалавека і напады на ідэйных жывадзёраў --догхантараў (догкілераў), якія забіваюць бяздомных сабак, каб ачышчаць вялікія гарады ад патенцыяльнай небяспекі, якую могуць несці бяздомныя жывёлы. Ніхто, здаецца, забіты пакуль не быў, але пабіць могуць.

У СМІ  і прыватных аб'явах, што клеюць на сценах, слупах і плотах Мінска, можна сустрэць інфармацыю аб пошуку пэўных жывадзёраў, што забіваюць бяздомных жывёлаў, за ўзнагароджанне. Таксама ідзе барацьба мясцовых экалагічных актывістаў з прадпрыемствам "Фаўна горада", якое адказна за адлоў і ўсыпленне бяздомных жывёл. Былі пратэсты супраць ліквідацыі Севастопальскага парку. Але ніякіх фактаў аб выкарыстанні тэрарыстычных ці хуліганскіх метадаў барацьбітамі за экалогію ў шырокім доступе няма.

Але хочацца згадаць адзін выпадак, які па сутнасці блізкі да экатэрарыстычнай дзейнасці. У пачатку 2000-х я некалькі разоў размаўляў з жанчынай гадоў пад 70, якая сядзела ля мосціка праз Сляпянскі канал там, дзе вул. Сядых яшчэ не даходзіць да вул. Лагойскі тракт, з невялічкім дубцом. Побач з ёй стаяла невялічкая талерка з кормам для катоў. Час ад часу былі і бяздомныя каты. Жаншчына патлумачыла, што вядзе барацьбу з гарадскімі службамі па адлову бяздомных жывёлаў. Калі прыязджала іх спецмашына, яна звычайна выходзіла супраць служачых з сваім дубцом і гнала іх мацюкамі і пагрозамі бойкі. Думаю, што мужчыны, якія звычайна ловяць бяздомных катоў і сабак, маглі б без праблем адолець старую жанчыну, але кожны раз ёй саступалі і пакідалі месца канфлікту ні з чым.

У многіх барацьбітоў за экалогію няма столькі часу, каб дзяжурыць ля бяздомных жывёл. Але такія выпадкі калі жывадзёр-аматар ці служачы "Фаўны горада" трапляе ў рукі экалагічна свядомых грамадзян напэўна існуюць. І калі другі мае права паскардзіцца на пабоі, то першы можа і ўстрымацца...

На шкле аўтобуснага прыпынку у канцы вул. Славінскага ў Мінску вісела аб'ява аб пошуку жывадзёра, які забіваў і калечыў дамашніх і бяздомных жывёлаў. Вугалок аб'явы быў падраны так, што тэкст у ім знік, а папера засталася. На гэтым месцы нехта напісаў: "шукаю кватэру, імя і мабільны нумар". Цынізму ў жыцці хапае, гэта бясспрэчна. Але пытанне: што магло б чакаць такога чалавека, калі б прыйшла тая жанчына з дубцом?

Паўстанне самагоншчыкаў

Паўстанне з-за віскі – адно з хваляванняў у ЗША, якое найменьш вядома па-за межамі Амерыкі. Тым не меньш, гэта паўстанне паказала, наколькі агульнага мае гісторыя народаў Расійскай імперыі – СССР з мінулым Злучаных Штатаў.

Ці можна гэта назваць паўстаннем?
Некаторыя гісторыкі ставяць гэта паўстанне межамі 1791-94 гг. Іншыя – толькі 1794 г. Але на самой справе класічнага паўстання, як арганізаванай узброенай барацьбы накшалт паўстання Т. Касцюшкі ў тым жа 1794 г. на тэрыторыі Польшчы і Беларусі, не было. Гісторык Аляксандр Бушкоў у сваёй кнізе пра Грамадзянскую вайну 1861-65 гг. у ЗША пісаў, што калі ўрад Злучаных Штатаў увёў у 1791 г. падатак на выбар віскі, па зборшчыкам гэтага падатку сталі вясёла страляць з кожнага двара (1). Але гэта не зусім было так. Шырока вядома, што ў Штатах канца 18 – сярэдзіны 20 стст. быў распаўсюджаны самасуд над злачынцамі або суд Лінча. Пры гэтым не заўсёды гэта значыла смерць асуджанага: нярэдка натоўп проста біў чалавека, абліваў смалой і валяў у пер'ях. Пасля чаго пакаранага адпускалі. Менавіта гэты лёс напаткаў і многіх падатковых інспектараў, а таксама тых фермераў, што згаджаліся плаціць падатак. Да трагедыі 1794 г., згодна гістарычным дадзеным, ніхто ці амаль ніхто не загінуў. Таму паўстаннем гэты пратэст можна назваць умоўна.

Паўстанне самагоншчыкаў.
Амерыканскія фермеры не падтрымлівалі Рэвалюцыю 1775-83 гг., але і не вялі барацьбы з новым урадам. Падчас самой Рэвалюцыі іх лаяльнасць каралю выражалася толькі ў тым, што яны прадавалі за золата і срэбра сваю прадукцыю брытанскай арміі і адмаўляліся прадаваць яе за папяровыя, нічым незабяспечаныя долары арміі Вашынгтона. Тут нічога асабістага, толькі бізнес. Звычайны фермер, як гэта ўдала было падкрэслена персанажам В. Ірвінга Рыпам ван Вінклем, быў б задаволены любым урадам акрамя ўлады злой жонкі. (3) І перад Рэвалюцыяй, і падчас яе, і пасля яе фермеры жылі сваім жыццём не маючы вялікай цікаўнасці да палітычных перамен.
Праблемы з новым урадам узніклі, калі падаткам сталі абкладаць віскі, які фермеры выраблялі з рэшткаў збожжавых культур. З дапамогай такога падатку ўрад Злучаных Штатаў паспрабаваў залатаць дзіркі ў бюджэце, выкліканыя Рэвалюцыйнай вайной. Пры гэтым эканоміка новай краіны была не ў самым лепшым стане. Вайна за незалежнасць Злучаных Штатаў была вайной грамадзянскай, бо шматлікія белыя і чорныя жыхары 13 калоній, а таксама некаторыя плямёны індзейцаў змагаліся ў брытанскай арміі, і вайна цягнулася доўгія гады. Пасля заключэння мірнага пагаднення прызнанне Злучаных Штатаў з боку Вялікабрытаніі было фармальным: брытанскія караблі маглі без праблем арыштаваць амерыканскае судна альбо прымусова мабілізаваць яго каманду ў брытанскі флот (праўда, часцей за ўсё яны толькі знаходзілі там сваіх дэзерціраў і вярталі іх у каралеўскі флот) (2). Мара заснаваць новыя калоніі па-за заходняга берага р. Місісіпі таксама была неажыццяўлённай: раку кантралявалі іспанцы і дазвалялі карыстацца ёй амерыканцам у даволі абмежаваным выглядзе.
У такіх умовах долар быў проста паперкай і самагонны віскі быў тым жа, што і пры познім СССР гарэлка – «вадкай валютай». Зразумела п'янства заўжды хапала (і хапае) ў Злучаных Штатах. Пазней ў 1920-30-х гг. падчас «сухога закону» вытворчасць самагону набыла савецкі размах. Тады самагон гналі ноччу, ад чаго англійскае слова moonshine -- «месячнае святло» -- набыло новае значэнне: «самагон». Тады з'явілася праблема спажывання метылавага спірту замест этылавага, які таксама рабіў сляпымі ці забіваў амерыканскіх півашоў як і савецкіх, бо ў спірту не бывае нацыяналістычных пачуццяў. Тады з'явіўся тэрмін «бутлегінг» – кантрабанда алкаголю, і фабрычнага, і самаробнага, -- бізнес, якім зараблялі амерыканскія мафіозі. Але ўсё гэта было потым. У 18 ст. забароны на самагон не было, а была спроба ўвесці новы падатак: гоніш віскі – плаці за права вырабу або перастань яго гнаць. А хто жадаў адмовіцца ад вадкай валюты? І дзясяткі самагоншчыкаў, адмаўляўшыхся плаціць падатак, выклікалі павесткамі ў суд.

Ці аддаваць кесарава кесару?
Як я ўжо пісаў, фермеры былі ў асноўнай масе нейтральны да новай дзяржавы. Падаткі з розных колаў насельніцтва амерыканскіх калоній спаганялі ўжо спрадвек. І людзі разумелі неабходнасць падаткаў як цаны, якую плацілі за магчымасць штосьці мець ад каланіяльнай адміністрацыі і дзяржавы. Але Рэвалюцыя прынесла новыя ідэі: ці мае права ўрад спаганяць падаткі за народа без удзелу прадстаўнікоў, якіх гэты народ абраў? Ці мае права народ сілай мяняць уладу, якую лічыць прыгнятальнай? Такія пытанні паставіла Дэкларацыя незалежнасці ЗША, прынятая 4 ліпеня 1776 г. (5). Такія пытанні ставіць амаль кожная рэвалюцыя і кожны раз знаходзяцца тыя яе бацькі, якіх прыносяць у ахвяру дзеля ўмацавання стабільнасці. Менавіта так скончылі жыццё многія французскія якабінцы, радыкальныя нацысты на чале з Рэмам, савецкія трацкісты...
Такая ж праблема ўзнікла ў ЗША. Да ідэі ўсеагульнай роўнасці дарослых грамадзян было яшчэ далёка. Многія бедныя фермеры і батракі не мелі права выбіраць прэзідэнта і кангрэсменаў. І ў іх натуральна ўзнікла пытанне: а чаму мы павінны плаціць за вайну, якую вялі багатыя джэнтльмены?
Яшчэ адзін цікавы факт: у амерыканскім падручніку па гісторыі ЗША An Outline of American History прызнаюцца і разглядаюцца многія непрыемныя і складаныя моманты мінулага Злучаных Штатаў. Але пра паўстанне з-за віскі няма ні слова. Магчыма па прычыне яго невялікай колькасці ахвяр. А можа каб пазбегнуць непрыемных разважанняў на тэму: хто мае права спаганяць падаткі, а хто не...

Бой самагоншчкаў з прадстаўнікамі ўлады ля Баўэр Хіл.
16 ліпеня 1794 г. узброеная група паспрабавала захапіць аднаго з буйных чыноўнікаў падатковага ведамства генерала Невіля ў яго доме на Баўэр Хіл пад Піцбургам (Пенсільванія). Але ў адказ Невіль застрэліў аднаго з нападаўшых Алівера Мілера. Пасля няўдалай спробы прымусіць Невіля выйсці, група, не здолеўшы захапіць дом, адступіла за падмацаваннем. 17 ліпеня 1794 г. да Баўэр Хіл падыйшлі ўжо каля 600 чалавек на чале з ветэранам арміі Вашынгтона маёрам Джэймсам МакФарлейнам, а на дапамогу Невілю прыйшлі з Піцбурга 10 салдат на чале з маёрам Абрахамам Кіркпатрыкам, які быў сваяком жонкі Невіля. Перад падыходам паўстанцаў генерал Невіль здолеў пакінуць дом і схавацца. Паўстанцы дазволілі жаншчынам і дзецям пакінуць Баўэр Хіл і пачаўся бой. Праз адну гадзіну перастрэлкі МакФарлейн (ці хтосьці з яго паўстанцаў) заўважыў белы сцяг у доме Невіля і спыніў агонь. Але калі ён паспрабаваў увайсці ў дом, яго застрэлілі на парозе трымаўшыя абарону. Пасля гэтага паўстанцы падпалілі дом Невіля і прымусілі капітуляваць ўсіх яго абаронцаў. Акрамя МакФарлейна былі забіты 1-2 паўстанца і 1 салдат-федэрал. Астатнім салдатам было дазволена вярнуцца ў Піцбург, а маёра Кіркпатрыка, сына Невіля Прэслі і яшчэ аднаго ўрадавага чыноўніка Дэйвіда Ленокса паўстанцы ўзялі ў палон (адкуль яны неўзабаве збеглі).
Пазней некаторыя хваляванні, пераважна ў выглядзе мітынгаў, працягваліся ў заходняй Пенсільваніі. Падчас аднаго з такіх мітынгаў гучалі заклікі аб выхадзе некалькіх графстваў Пенсільваніі з ЗША.
Тым часам прэзідэнт ЗША Джордж Вашынгтон накіраваў сваіх прадстаўнікоў для перамоў с паўстанцамі, а сам пачаў збіраць апаўчэнне для карнай аперацыі. У жніўні людзі Вашынгтонасустрэліся з прадстаўнікамі пратэстнага руху заходняй Пенсільваніі і прапанавалі амністыю ў адказ на падпарадкаванне законам ЗША. Быў праведзены народны рэферэндум у верасні 1794 г., вынікі якога паказалі што насельніцтва падазялілася на дзве буйныя групы: тых, хто застаўся лаяльным уладзе і тых, хто жадаў не падпарадкоўвацца законам ЗША. Эмісары Вашынгтона рэкамендавалі ўраду правесці ваенную экспедыцыю.
Вашынгтон сабраў 12950 чалавек у федэральнае апаўчэнне. Пры гэтым выкарыстоўваліся элементы прызыву, што выклікала пратэст і хваляванні прызыўнога насельніцтва ў некаторых штатах: на ўсходзе Вірджыніі, у Мэрыледзе.
Падчас карнай аперацыі ў заходняй Пенсільваніі 29 верасня 1794 г. адзін з апаўчэнцаў выпадкова застрэліў хлопчыка, які не меў дачынення да палітыкі і хваляванняў. Праз два дні яшчэ адзін мужчына быў забіты салдатам Вашынгтона, калі яго спрабавалі арыштаваць і ён супраціўляўся. Абодвух вайскоўцаў судзілі грамадзянскім судом і апраўдалі.
У кастрыніку 1794 г. Вашынгтон сам прыехаў у месца дзеяння свайго апаўчэння падчас карнай аперацыі – рэдкі выпадак у гісторыі і адзіны ў гісторыі ЗША, калі кіраўнік дзяржавы вядзе салдат на вайну. Яшчэ да Рэвалюцыі Вашынгтон меў багаты вопыт арганізацыі апаўчэння і вядзення баявых дзеянняў, калі ваяваў з французамі на чале вірджынскіх апаўчэнцаў. Зразумела, што супраць такой моцнай арміі (практычна памерам з тую, што Вашынгтон ўзначаліваў падчас Рэвалюцыі) на чале з чалавекам з рэпутацыяй Рэмба, ніхто не пажадаў ваяваць. Паўстанцы не аказалі аніякага супраціўлення федэралам. Прыкладна 20 чалавек былі арыштаваны з іх 2 прысудзілі да смяротнага пакарання за разбойныя напады і іх памілаваў прэзідэнт Вашынгтон.

Значэнне паўстання і магчымыя альтэрнатывы.
1794 г. паказаў здольнасць федэральнага ўрада (а да 1789 г. ЗША былі Канфедэрацыяй) прымусіць грамадзян падпарадкоўвацца сваёй уладзе і сваім законам. Непапулярны падатак на віскі быў адменены ў 1800 г. Узнікалі новыя сітуацыі, калі федэральнай уладзе кідалі выклік у тым ці іншым месцы ЗША. Рух за выхад асобных штатаў з складу ЗША мае месца і па сённяшні дзень, але ён не мае значнай падтрымкі ў якім-небудзь штаце. (6)
У 1980 г. Л. Ніл Сміт, гісторык, напісаў кнігу The Probability Broach (назву можна перакласці як «Абмеркаванне магчымасці» альбо «Магчымы прарыў») ў якой прапанаваў альтэрнатыўны варыянт развіцця падзей гісторыі Злучаных Штатаў (4). Згодна Сміту, апаўчэнне магло пайсці на Філадэльфію (тады -- сталіцу ЗША), пакараць Дж. Вашынгтона смерцю, адмяніць Канстытуцыю і аднавіць дзеянне Артыкулаў Канфедэрацыі. Пасля чаго ЗША пераўтварыліся б у Паўночнаамерыканскую канфедэрацыю.
Як бы тое не было, але з гэтага часу федэральная ўлада ў ЗША пачала ўзмацняцца і падушэнне паўстання самагоншчыкаў стала аднім з першых крокаў на шляху да пераўтварэння Злучаных Штатаў у аднаго з сусветных лідараў.

Спасылкі на крыніцы і літаратуру

  1. А. Бушков. Неизвестная война. Тайная история США
  2. An Outline of American History. Published by US Information Agency, p. 106
  3. Rip Van Winkle by W. Irving
  4. L. Neil Smith. The Probability Broach (1980)
  5. Тэкст Артыкулаў Канфедэрацыі і Дэкларацыі незалежнасці ЗША можна знайсці ў зборніку «Гісторыя ЗША ў дакументах: пераклады на беларускую» Доступ: https://yadi.sk/i/FPmPfjyCYxVCR
  6. І. Біч. Сепаратызм па амерыканску//Новы час. Доступ: http://novychas.info/zamezza/separatizm_pa_amerikansku/

понедельник, 4 августа 2014 г.

Мы это сделали!

Как-то летом 2009 г. я сел переводить с английского языка на белорусский один документ на пару страничек. Это была Прокламация А. Линкольна 1863 г. об освобождении рабов. Переводил больше для практики, т.к. с ее содержанием ознакомился за несколько лет до того и знал, что никакой реальной свободы эта бумажка рабам Юга США не несла, она означала отмену рабства на тех территориях, где власть Линкольна признавали примерно также как сейчас признают власть Порошенко в Донецке -- в непокоренных Севером остатках Конфедеративных Штатов Америки. Едва ли я сознавал тогда, что за этой небольшой тренировкой последует большая работа с участием многих моих студентов...

История США -- тема известная, если не вникать в подробности и верить устоявшимся стереотипам. А вот если не верить, оказывается многое не соответствует этим стереотипам. В российской исторической науке сдвиг от стереотипов к объективности немного пошел. Есть специализированные сайты, есть американистика как наука. Есть и публицистика высокого качества (например, "Неизвестная война. Тайная история США" А. Бушкова). А вот в белорусской исторической науке еще не разобрались с прошлым своей страны и американистика в вузах переписана из советских учебников.

Теперь могу сказать: "мы это сделали!". Наконец удалось закончить работу над сборником документов по истории США, переведенных на белорусский язык, над которым трудились многие мои студенты. Не стоит думать, что документы -- это всегда что-то скучное. Что лучше прочитать "Войну и мир" в пересказе и толковании учебника литературы и дать каким-то умным ребятам сделать за себя выводы или ознакомиться с самой книгой и сделать свои собственные выводы, пусть даже и непрофессиональные? И если Вы можете читать по-русски, текст на белорусском языке не вызовет у Вас большого труда.

Продавец пиявок Дуремар, из известной сказки, рекомендовал свой товар от всех болезней. Я далек от мысли, что эту книгу должен прочитать каждый. Но если Ваш школьный учитель истории не отбил / отбила у Вас охоту узнавать о прошлом, советую прочитать этот сборник. Тем более, что там есть несколько документов, которых нет в свободном доступе в русском переводе.

По-отдельности эти документы и речи выступлений публиковались на исторических сайтах и в этом блоге, но в книге дана самая выверенная версия перевода.

Кроме перевода документов я также написал серию очерков по истории США, которые после определенной обработки и периодизации я объединю в сборник (тоже на белорусском языке). Есть еще планы на сборник рассказов по альтернативной истории -- художественных и публицистических.

Это не значит, что я мечтаю стать писателем. Сейчас я мечтаю стать пенсионером. История конечно не дает ответы на все вопросы, как и рыбий жир не заменит хлеб. Но это похоже на постройку нового дома для других людей, когда проходя мимо, можно сказать: "у нас все-таки получилось".

Ссылка для скачивания в PDF: https://yadi.sk/i/FPmPfjyCYxVCR
QR:
Дополнительно: Персональный сайт переводчика Андрея Берестовского