18.08.2014

Эмігранты і імігранты

Радзіма і родная мова не з'яўляюцца какштоўнасцямі для звычайнага чалавека. Для большасці  маіх суайчыннікаў магчымасць пераехаць туды, дзе больш плацяць, -- гэта тое, ад чаго адмовіцца далёка не кожны.
Я не займаўся глыбока пытаннямі міграцыі ў Беларусь і з Беларусі пасля 1991 г. Запішу толькі некаторыя асабістыя заўвагі, якія могуць здавацца цікавымі.
Распаўсюджанай у маёй краіне з'яўляецца часовая працоўная эміграцыя. Людзі едуць гастарбайтарстваваць у Расію. Часам на Захад. Студэнты вну карыстаюцца рознымі праграмамі, каб вандраваць па розным еўрапейскім краінам і ЗША альбо праграмамі навучэння на Захадзе.
На пастаяннае месца жыхарства (на Захад) звычайна трапляюць двумя шляхамі. Першы -- палітычнае сховішча. Прычым слова "палітычнае" тут з'яўляецца не галоўным. Бываюць выпадкі, калі палітычнага сховішча патрабуюць па прычыне адсутнасці адэкватнай мэдыцынскай дапамогі ці здзекаў у школе над дзецьмі па прычыне іх фізічных абмежаванняў. Бывае, што людзі лезуць у палітычную барацьбу з беларускай уладай менавіта для атрымання магчымасці пераехаць жыць, працаваць ці вучыцца ў Еўропу або Штаты.
Другі варыянт -- замуж за граніцу. Таксама мае некаторыу распаўсюджанасць. Дарэчы, ў сувязі з легалізацыяй аднаполых шлюбаў у некаторых заходніх краінах, гэты варыянт перастае быць пераважна жаночым...
Яшчэ ёсць тыя, хто едуць да сваякоў, што ўжо пераехалі і аселі ў Заходняй Еўропе, Расіі ці ЗША.
Дарэчы, ў Расію на ПМЖ едуць таксама і там застацца жыць лягчэй, чым на Захадзе: саюзная дзяржава, мову не трэба вучыць.
Куды ўжо не так імкнуцца ў параўнанні з савецкімі часамі -- гэта ў Ізраіль. Туды таксама пераезджаюць, але не ў такой колькасці.
Ёсць і іміграцыя. За апошні час у Беларусь пераехала даволі шмат расіян. Гэта пенсіянеры, якія пераязджаюць сюды адпачыць і змяніць абстаноўку (падобна на моду ў ЗША пераехаць у Мексіку, каб пражыць свае апошнія гады ў больш прывабным клімаце). Гэта некаторыя віды вузкіх спецыялістаў, якія знаходзяць сябе ў развіваючыхся мясцовых кампаніях. Ёсць і іншыя віды імігрантаў з Расіі. Сюды едуць вучыцца ці працаваць з азіяцкіх рэспублік былога СССР, а таксама з Ганы, Конго, Нігерыі, Сьера-Леоне, Кітая, В'етнама, Паўднёвай Карэі. Бываюць выпадкі пераездаў з Заходняй Еўропы і ЗША (я маю на ўвазе не вяртанне былых эмігрантаў ці іх дзяцей), каб развіваць свой бізнес ці адпачываць, ці да беларускай жонкі.
Не ўсе імігранты селяцца ў буйных гарадах. І многія з іх ідуць у Беларусь з павагай да культуры, мовы і цывілізацыі беларусаў.

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.

Избранное сообщение

10 лет писанины

Когда 16 февраля 2013 года я запостил тут одну свою научную заметку , я еще не вполне представлял как дальше буду использовать этот ресурс. ...