понедельник, 20 октября 2014 г.

Рэспубліка Тэхас

Не кожны ведае, што штат ЗША Тэхас пачынаў сваё існаванне менавіта як незалежная Рэспубліка Тэхас. Пры гэтым гісторыя незалежнасці Тэхаса ў многім падобна на постсавецкую гісторыю.
Запрашаюцца імігранты.
У 1821 г. Мескіка адваявала сваю незалежнасць ад Іспаніі і стала федэратыўнай рэспублікай. Тэрыторыя, на якой зараз знаходзіцца Тэхас, была слаба заселена мексіканцамі. Значная яго частка кантралявалася індзейцамі. І ўрад Мексікі стаў заахвочваць іміграцыю з ЗША на гэту тэрыторыю. Вось тады і пачаў будучы Тэхас напаўняцца каўбоямі, якія не толькі пасвілі кароў, але яшчэ і вялі бясконцыя перастрэлкі з індзейцамі;  таксама ў Тэхас едуць фермеры і плантатары з рабамі. Прырода Тэхаса спрыяла бавоўнагадоўле на вялікіх плантацыях і "штатаўская" сістэма "бавоўна-рабы" (cotton-slave system), паводле якой эканомика будавалася на рабскай працы на баваўняных плантацыях, набыла папулярнасць і ў Тэхасе.
Неўзабаве англамоўнае насельніцтва Тэхаса стала ў разы больш за мексіканцаў і індзейцаў. Але да 1835 г. гэта не было праблемай, бо англамоўныя імігранты прыносілі добры дывідэнт Мексіке і абаранялі яе паўночныя межы ад індзейцаў -- апошнія былі такой жа праблемай для Мексікі, як і для ЗША.
Тэхаская рэвалюцыя альбо Вайна за незалежнасць Тэхаса.
У 1829 г. новы ўрад Мексікі прыняў новую канстытуцыю, якая адмяняла рабства на ўсёй тэрыторыі федэрацыі. Для плантатараў Тэхаса гэта быў удар ніжэй пояса. Таксама была абмежавана іміграцыя з ЗША ў Мексіку. Да таго ж новы ўрад паводзіў сябе аўтарытарна, што не вельмі падабалася выхадцам з больш свабоднай краіны. І каўбоі з плантатарамі ўзяліся за зброю.
2 кастрычніка 1835 г. адбыўся першы буйны бой паміж атрадам 150 тэхаскіх апаўчэнцаў на чале з Джонам Генры Мурам і 100 мексіканскімі кавалерыстамі. Праз некалькі дзён, 9 кастрычніка, паўстанцы авалодалі невялікім горадам Галіад. 12 кастрычніка таго ж года 600 тэхасцаў узялі ў аблогу гарнізон горада Сан-Антоніа-дэ-Бехар. 28 кастрычніка 1835 г. ў бітве пры Кансепсьёне атрад з 90 тэхасцаў на чале з Стывенам Осцінам паспяхова адбілі атакі кавалерыі і пяхоты мексіканскага палкоўніка Дамінга Ўгартэчэа і згубілі толькі аднаго апаўчэнца супраць значнай колькасці атакуючых (звесткі супярэчлівыя, ад 14 да 76 забітых мексіканцаў). Адна з прычын бліскучых перамог атрадаў апаўчэнцаў над рэгуларнай мексіканскай арміяй была ў выкарыстанні першымі паляўнічай стрэльбы, якая біла на большую адлегласць, чым мушкет мексіканскага салдата. Другая -- ў падтрымцы ЗША. Злучаныя Штаты афіцыйна не аб'яўлялі вайну свайму паўднёваму суседу, але падчас баявых дзеянняў 1835-36 гг. пасылалі дабравольцаў і іншую дапамогу апаўчэнцам Тэхаса.
У лістападзе марскі шлях дапамогі гарнізону дэ-Бехар быў адрэзаны тэхаскімі апаўчэнцамі. Новыя поспехі паўстанцам прынёс снежань 1835 г. 10 снежня была абвешчэна незалежнасць Тэхаса, а 11-га гарнізон Сан-Антоніа-дэ-Бехар склаў зброю (якая, ў тым ліку артылерыя, дасталася тэхасцам).
Трэба зазначыць, што тагачасная Мексіка пакутавала ад сепаратызму і ў іншых сваіх штатах, напрыклад на паўвостраве Юкатан, які таксама прагнуў незалежнасці ад дыктатуры прэзідэнта Санта-Аны. (Сепаратызм розных частак Мексікі працягваў заставацца праблемай і ў 1990-х гг., калі ў адным з яе штатаў ішла фактычная грамадзянская вайна паміж мясцовай самаабвешчанай рэспублікай і федэральнай арміяй.) Таму да Тэхаса у Мексікі дайшлі рукі толькі ў пачатку 1836 г.
23 лютага 1836 г. 6000-я армія на чале з самім генералам Санта-Анай пачала тое, што сёння б назвалі анцітэрарыстычнай аперацыяй. У гэты дзень мексіканцы ўзялі ў аблогу крэпасць Алама ў Сан-Антоніа. 6 сакавіка былі знішчаны ўсе абаронцы ўмацавання, акрамя 16 чалавек -- жаншчын, дзяцей, аднаго мексіканца, які аб'явіў сябе ваеннапалонным сепаратыстаў, і аднаго раба.
Тым часам мексіканскі генерал дэ Ўрэа знішчыў яшчэ некалькі атрадаў тэхаскіх апаўчэнцаў. 27 лютага яго людзі забілі 20 і паланілі 32 апаўчэнца з атрада Джонсана (сам Джонсан патрапіў у палон, але збег з яго). 2 сакавіка быў разбіты атрад Морыса і Гранта, а самі яны забіты. 19-20 сакавіка "федэралы" дэ Ўрэа нанеслі паражэнне буйному злучэнню палкоўніка Джэймса Феніна. Негледзячы на невялікія страты 9 забітых і 60 параненых тэхасцаў злучэнне склала зброю і яго ўдзельнікі былі адпраўлены ў Галіад, дзе 27 сакавіка ўсіх 400 арыштаваных удзельнікаў тэхаскага апаўчэння ў тым ліку і Феніна пакаралі смерцю па загаду Санта-Аны.
Тым часам некаторыя тэхаскія палітычныя актывісты на сваім сходзе Амерыканскіх перасяленцаў 2 сакавіка падпісалі дэкларацыю незалежнасці Тэхаса ад Мексікі.  Замест апаўчэння дабравольцаў пачалася арганізацыя рэгулярнай арміі Тэхаса, якую ўзначаліў Самуэль Хьюстан. І вось 21 красавіка 1836 г. адбыўся 18-мінутны бой, які вырашыў будучыню Тэхаса. Людзі Хьюстана раптоўна напалі на армію Санта-Аны ля Сан-Хасінта, забілі 630 федэралаў, у тым ліку і генерала Кастрыльёна, які спрабаваў узначаліць абарону, 208 паранілі і 730 узялі ў палон, у тым ліку самога прэзідэнта краіны Санта-Ану. Пры гэтым армія Хьюстана згубіла 9 забітымі і 26 параненымі. Узяты у палон Санта-Ана пагадзіўся на мірнае пагадненне, якое ўключала сярод іншага прызнанне незалежнасці Тэхаса, абмен ваеннапалоннымі і адыход федэральнай мексіканскай арміі на поўдзень ад Рыа-Грандэ. Другая частка мексіканскай арміі на чале з генералам Філісолай, якая не ўдзельнічала ў бітве пад Сан-Хасінта, пакінула тэрыторыю Тэхаса негледзячы на тое, што генерал дэ Ўрэа, які раней паспяхова ваяваў з тэхасцамі, упэўніваў Філісолу працягваць барацьбу.
14 мая 1836 г. Санта-Ана падпісаў мірнае пагадненне з тэхасцамі ў горадзе Веласка. Паводле яго ўмоў прызнавалася незалежнасць Тэхаса, а мексіканскія войскі адыходзілі за Рыа-Грандэ. Але ўрад Мексікі адмовіўся ратыфікаваць Веласкскае мірнае пагадненне і прызнаць незалежнасць Тэхаса. Пацярпеўшы паражэнне дыктатар згубіў аўтарытэт у вачах сваёй каманды.
Незалежная рэспубліка (1836-46 гг).
Тэхас стаў незалежнай прэзідэнцкай рэспублікай, якой кіравалі змяняючы адзін аднаго 4 прэзідэнта ў тым ліку і Самуэль Хьюстан (1836-38 і 1841-44 гг.) Тэхас прыняў канстытуцыю, якая дазваляла рабства (1836 г.), што прывяло да далейшага развіцця бавоўнагадоўлі.
Негледзячы на вялікія прасторы Тэхаса, якія не заселены кампактна і сёння, гэтай краіне не хапала жыццёвай прасторы для развіцця новых плантацый. Таму не дзіва, што некаторыя плантатары Тэхаса прэтэндавалі на захоп новых мексіканскіх тэрыторый у заходнім накірунку да Ціхага акіяна. Праўда, спробы пашырыць межы ў заходнім напрамку не мелі поспеху: ў 1841 г. армія Тэхаса авалодала Эль-Паса (цяпер гэта тэрыторыя штата Нью-Мексіка), але хутка была выбіта адтуль.
У гэты ж самы час сама незалежнасць Тэхаса ад Мексікі была пад пагрозай. У сакавіку 1842 г. мексіканцы зрабілі свой першы пасля вайны 1835-36 гг. рэйд у Тэхас. Потым у верасні таго ж года мексіканская армія часова заняла Сан-Антоніа, адкуль была неўзабаве выбіта. Ішлі і канфлікты з індзейцамі, якія мелі на тэрыторыі Тэхаса сваю дзяржаву.
Рэспубліка Тэхас не была канцлагерам для сваіх нешматлікіх іспанамоўных грамадзян. Фактычна дзяржаўнай мовай была англійская, але іспанскую мову не выкаранялі. Тым не меньш, у гэты час, ў сярэдзіне ХІХ ст.,  пачала складацца варожасць паміж белымі англамоўнымі жыхарамі Захада ЗША і мексіканцамі. І гэта варожасць не пераадолена і па сённяшні дзень. Асобнай размовы патрабуе адносіны да чорнага насельніцтва Рэспублікі. Рабства ў Тэхасе не адрознівалася ад рабства ў ЗША: з аднаго боку хапала цяжкасцяў і злоўжыванняў рабскага жыцця, з другога расізм ахапіў Поўдзень ЗША толькі пасля паражэння ў Грамадзянскай вайне 1861-65 гг. і злоўжыванняў акупацыйнай арміі Поўначы (ў тым ліку руйнаванне гаспадаркі Тэхаса на заключным этапе вайны). Таму чорным Тэхаса жылося крыху лепш за індзейцаў: іх лічылі не за вограгаў вартых знішчэння, а за працоўную сілу, якой таксама патрэбны хлеб, вопратка і адпачынак (1).
На дапамогу арміі незалежнага Тэхаса з тэрыторыі Злучаных Штатаў пераязжалі валанцёры. Пераязжалі і іншыя амерыканцы, якія склалі з цягам невялікага часу партыю прыхільнікаў далучэння краіны да ЗША. У пэўны час гэта зрабіла сваю справу.
"ТэхасНаш" і яго наступствы
Прыхільнікі ўваходу Тэхаса ў ЗША здолелі пераканаць урад сваёй краіны пачаць перамовы аб гэтым з урадам ЗША. 29 снежня 1845 г. урад Рэспублікі на чале з прэзідэнтам Энсанам Джонсам падпісаў пагадненне аб уваходзе Тэхаса ў якасці 28-га штата, з захаваннем рабаўладальніцкага ладу. 19 лютага 1846 г. Тэхас стаў часткай ЗША. Пры гэтым сцяг Рэспублікі захаваўся нязменным, а надпіс на дзяржаўнай пячаці змяніўся: замест "Рэспубліка Тэхас" -- "Штат Тэхас".
Многім тэхасцам страта незалежнасці бачылася прыступкай на шляху да дасягнення іх мэтаў. Так уваход у ЗША паклаў канец канфліктам з Мексікай, якая пацярпела паражэнне ў вайне з ЗША 1846-48 гг. і згубіла значную частку сваёй тэрыторыі. Але "вялікі брат" не даў тэхасцам ажыццявіць мару аб стварэнні вялікага Тэхаса. У 1850 г. Тэхас прэтэндаваў на частку тэрыторыі Нью-Мексікі, але кампрамісны план сенатара Клея пакінуў іх з 10 млн долараў замест новых зямель (2).
Калі некалькі штатаў Поўдня аддзяліліся ад ЗША і стварылі сваю Канфедэрацыю, Техас быў сярод іх. За гэта штат заплаціў разбурэннем эканомікі падчас карных аперацыі Поўначы, адменай рабства загадам Лінкальна 1863 г. да прыняцця 13-й папраўкі 1865 г. і акупацыйным рэжымам 1870-х гг. На гэта Тэхас адказаў падтрымкай паўднёвых законаў аб расавай сегрэгацыі, якія адмянілі толькі ў 1960-х гг.
У эканоміцы штата таксама былі некаторыя трансфармацыі. У пачатку ХХ ст. ў Тэхасе стала развівацца здабыча нафты, а ў 1960-х гг. -- сервісны бізнес і тэхналогіі. Гэта пераўтварыла некалі баваўняную аргарную краіну ў высокатэхналагічны штат з развітай эканомікай і інфраструктурай.
Да сённяшняга часу існуюць арганізацыі, якія змагаюцца за аддзяленне Тэхаса ад ЗША, найбольш вядомым з іх з'яўляецца рух "Рэспубліка Тэхас". Але акрамя агітацыйнай барацьбы, стварэння ценявых урадаў і выдачы тэхаскіх пашпартоў, яны нічым не праславіліся (3 і 4).
Магчымая альтэрнатыва.
Мексіканскі генерал дэ Ўрэа сцвярджаў, што паланенне прэзідэнта Санта-Аны, яшчэ не значыць паражэнне ў вайне за Тэхас. Сапраўды вайна тэхасцаў за незалежнасць магла быць праіграна. Тады б Тэхас паступова чакала мексіканізацыя: засяленне мексіканцамі зямель і паступовае выцісканне англамоўных каланістаў у ЗША. Цікава, што пазней у 1930-х гг. падобную праблему прадухілілі ўлады Бразіліі: у некаторых частках гэтай краіны насельніцтва амаль суцэльна складалася з нямецкіх эмігрантаў і там можна было пражыць не ведаючы партугальскай, але немагчыма -- не валодаючы нямецкай. Тады федэральны ўрад прыняў закон: уся сярэдняя адукацыя павінна ажыццяўляцца толькі на партугальскай. Як былы школьны настаўнік я ўпэўнены на ўсе 100 -- узровень адукацыі сярод бразільскіх немцаў ад гэтага ўпаў ніжэй плінтусоў. Але сепаратызм быў прадухілены: немцы паступова асіміляваліся сярод партугальскамоўнай большасці. Падобныя меры з нейкімі варыяцыямі маглі быць прыняты ў пераможаным Тэхасе. Але абараніць свае землі (ў тым ліку і Тэхас) ад прэтэнзій ЗША Мексіка была няздольна. (Акрамя "ТэхасНаша" было яшчэ далучэнне Каліфарнійскай рэспублікі, якую таксама стварылі англамоўныя эмігранты, а таксама Небраска, Нью-Мексіка...)
Цяпер разгледзім патэнцыяльна незалежны Тэхас, які вырашыў не ўваходзіць у ЗША. Злучаныя Штаты задаволіла б палажэнне Тэхаса, як буфер у вайне з Мексікай, але пашыраць свае межы за кошт Небраскі і Каліфорніі Рэспубліка б нездоліла таксама: для ЗША Тэхас канкурэнтам не быў. Магчыма было б пераўтварэнне Тэхаса ў дзяржаву, залежную ад ЗША, накшалт Пуэрта-Рыка. Магчыма пры гэтым, што незалежны Тэхас дасягнуў б часткі сённяшняга ўзроўню развіцця штата Тэхас... Тым не меньш гісторыя адбылася так, як яна ёсць. Ці стане Тэхас пры пэўных умовах ізноў незалежнай дзяржавай -- будзе бачна з цягам часу.
Спасылкі:
1. А. Берастоўскі. Да гісторыі рабства ў ЗША // Гістарычная праўда. Доступ: http://www.istpravda.ru/research/6401/
2. An Outline on American History. Published by US Information Agency, p.150
3. Сайт руху тэхаскіх нацыяналістаў: http://texnat.org/
4. Тэкст петыцыі тэхаскіх нацыяналістаў ураду Абамы аб дазволе выхаду Тэхаса з ЗША: https://petitions.whitehouse.gov/petition/peacefully-grant-state-texas-withdraw-united-states-america-and-create-its-own-new-government/BmdWCP8B

четверг, 16 октября 2014 г.

Вуліца Пляханава ў Мінску на фотаздымках

13 кастрычніка мы з маім старэйшым сынам ездзілі фотаграфаваць яшчэ адну вуліцу, дзе стары Мінск сустракаецца з новым -- вул. Пляханава. Далей ідуць дзясяткі нашых аматарскіх фотаграфій з кароткімі тлумачэннямі.


Від на вуліцу з маста цераз Партызанскі пр.
 Гістарычная частка вуліцы. Няцотны бок. Колькасць паверхаў у дамах паступова змяньшаецца.
 Цотны бок.

 Пляханава 2 з тылу і збоку


 Школьны стадыён з разгромленым навесам. Калі я працаваў у суседнім будынку, дзеці разбівалі пластыкавыя панелі навесаў адну за другой.


 Пляханава 8. Спачатку дзіцячы сад, потым завочка Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці (дзе я працаваў выкладчыкам), цяпер яшчэ нейкая арганізацыя...
 "Пераход" да двух павярховых дамоў на няцотным баку вуліцы.
 Няцотны бок


 Аўташкола на Пляханава

 Яшчэ адзін адміністратыўны будынак. Цотны бок

 Цотны бок
 Від на скрыжаванне з вул. Тухачэўскага. Няцотны бок
 Цотны бок. Від з боку скрыжавання на Тухачэўскага


 Няцотны бок
 Цотны бок
 Няцотны бок. Канец гістарычнай часткі вуліцы.


 Яшчэ адзін адм. будынак. З велапаркоўкай.
Цотны бок. Першы небаскроб на вул. Там быў прыватны сектар.

 Апошнія хаткі на няцотным баку
 І "франтавая" лінія







 А на нейтральнай паласе кветкі...

 Цотны бок. Каталіцкая царква.



 Пачаліся каменныя джунглі.

 Вось вырасту і стану гіпермаркетам...


 Цотны бок.
 Няцотны


 Цотны бок


 Няцотны
 Цотны бок
 Крэатыўчык...
 Няцотны бок
 Веладарожка. Веласіпед у Мінску ужо становіцца транспартным сродкам.


 Небаскробы, небаскробы, а я маленькі такі...
 Няцотны бок
 Цотны бок. Паліклініка.


  Цотны бок




 Няцотны.
Канец вуліцы.