вторник, 28 июля 2015 г.

Трэці паход на Печы

Новы паход на Печы. Ізноў разам з маім старэйшым сынам Данікам. Гэты раз здолелі зрабіць фотасесію тым часткам гарадка, якія не закранулі ў мінулыя 2 разы. Але не атрымалася пагутарыць з людзьмі і паглядзець дакументы.

Уваход у гарадок

 Новы варыянт стэлы з зоркай. У Інтэрнеце распаўсюджана ідэя, што змена колераў на стэле звязана з нейкімі аналогіямі былога і цяперашняга дзяржаўных сцягаў. Я ніякай "палітыкі" ў новым дызайне не заўважыў. Папярэдні варыянт, ніколькі не быў падобны на бел-чырвона-белы сцяг, якім актыўна карыстаецца апазіцыя, і цяпершні абсалютна непадобны на афіцыйны беларускі сцяг.
 Бюст сяржанта Сярэбраннікава, у гонар якога названа вуліца.
 У мінулым годзе быў усталяваны гэты помнік побач з бюстам Сярэбрэннікава і недалёк ад дома 25 па вуліцы, якая носіць яго імя.

Дом культуры.
Спробы паразмаўляць з бібліятэкарам, якая з пункту гледжання дырэктара ДК магла б мне больш дапамагчы з гісторыяй Пячэй, ізноў былі непаспяховымі, бо яна была ў адпачынку. Але зрабіў некалькі новых кадраў. Нейкі рамонт з майго папярэдняга візіту ДК перажыў.


 Афіцэрскі інтэрнат.



 Мемарыял, прысвечаны 69 героям Савецкага саюза, адзін з найбольш вядомых печынскіх помнікаў.

 Здаецца, тут быў рэстаран "Пліса".
 Танк перад казармамі.

"Штурм" вайсковай часткі.
Частка дакументаў па гісторыі гарадка, згодна слоў дырэктара ДК, была перадана новаму клубу афіцэраў пры штабе вайсковай часткі. Праз некалькі спроб знайсці гэта месца і атрымаць дазвол на размову з адказным за клуб вайскоўцам, атрымалася толькі здабыць рабочы тэлефон гэтага афіцэра і пакінуць яму праз КПП штаба запіску з сваімі кантактамі і мэтай жадання размовы з ім. Тэлефон аказаўся не той, але мне далі-такі потым сапраўдны спараны нумар яго рабочага кабінета. Але да гэтага часу дазваніцца не атрымалася. Мабыць не кабінетны гэта начальнік...

У бок ракі Пліса і зваротна ў гарадок.

 Вул. Сярэбрэнікава з боку казарм. Стэла ля ўваходу амаль не бачна. Дарэчы, некаторыя ў час майго дзяцінства называлі гэту вуліцу Брадвеем.

 Стары будынак. Мабыць 1930-х гг. За бачны мой палец прашу прабачэння, як і за не самыя файныя здымкі. Камера не працавала, прышлося карыстацца планшэтам.
 Конь пасвіцца ў горадзе недалёка ад прыватнага сектара і вайсковай часткі. Нагадвае пра мару бальшавікоў аб'яднаць горад з вескай.
 Здаецца, гэта ўжо рака Пліса, але знешне нагадвае возера або затоку. Пліса агінае тэрыторыю Барысава на паўднёвым захадзе і ўпадае ў Бярэзіну.



 Гэта затока знаходзіцца паміж "ваеннай" тэрыторыяй.
 Руіны нейкай цаглянай забудовы па-за вайсковымі часткамі.

 Ізноў Пліса альбо яе затокі. Думаю, усе гэтыя насыпы штучныя. Магчыма як элемент танкадрома.
 Вайсковая частка з тылу. Гэта граніца пгт Печы.
 Стары будынак
 Ідзем зваротна ўздоўж вайсковай часткі ў бок вул. Падлеснай. Сустракаем сям'ю лебядзей на вадзе.
 На скрыжаванні. Туды - Падлесная.
 Зваротна - вайсковая частка.
 Вул. Падлесная, прыватны сектар па-за межамі ваеннага гарадка.
 Зайшлі з Падлеснай зваротна ў гарадок праз адсутнічаючы плот. У гэтым хмызняку схаваліся рэшткі каменнага плоту, які аддзяляў ваенны гарадок ад часткі прыватнай жылой забудовы. У гушчар нам з Данікам пралезці не атрымалася.
 Здаецца, гэта таксама інтэрнаты.

 У гэтым будынку, акрамя кватэр, знаходзіцца невялічкі цэнтр розных паслуг: пошта, пункт аховы парадку (праўда не ведаю ваенны ці міліцэйскі) і некалькі прыватных сервісных пунктаў.
Раней тут быў філіял паліклінікі (тэрапеўт і стаматолаг). Цяпер філіял паліклінікі знаходзіцца ў Доме культуры.
 На маей памяці "рытуальнай" крамы тут не было, з'явілася адносна нядаўна. Здаецца, трунамі яны не гандлююць, толькі венкі і крыжы, але я палічыў няветлівым заходзіць і правяраць.
 Гэтую дарогу правялі нядаўна. Дом 6 па Сярэбранікава.
Гэта таксама новае, раней пра наяўнасць пандусаў на ганку дамоў так не турбаваліся. Вул. Сярэбранікава, 14.

Мост.
Вечарам я, мой тата і мой сын пайшлі на "інжынерку", пра якую я пісаў раней. Пасля некалькіх спартыўных практыкаванняў усей сям'ей, я пакінуў дзеда і ўнука разам і пабег на яшчэ адну кропку майго даследавання: мост над чыгункай. Гэты мост з'яўляецца нейкай звязкай паміж вёскай Востраў, Пячамі і ўласна Барысавам, хоць мушу паўтарыць, што Печы, як самастойны населены пункт больш не існуюць ўжо многія гады. Я паспрабаваў зрабіць відэа прыкладна з адной з найвышэйшых кропак маста. Не магу сказаць, што атрымалася добра. Планшэт, на які я здымаў, быў як люстэрка, і бачыць, што здымаеш, было вельмі цяжка. Таксама знайсці нейкую кропку, з якой можна было б убачыць амаль усе аб'екты, пра якія я казаў у відэа, было практычна нерэальна: трэба было б жорстка парушаць правілы дарожнага руху. Але атрымалася зрабіць "відэанататкі", якія звязалі ў адзіную гістарычную вышыванку дарогу на Печы, паўстанак і лінію чыгункі, новы стадыён "Барысаў-Арэна" і нават "інжынерку", на якой тады знаходзіліся разам два пакаленні маей сям'і.


***
Я ў папярэднім пасце пра Печы паспрабаваў даць нейкія характарыстыкі сучаснага жыцця гэтагабылога ваеннага гарадка. Думаю дадаць яшчэ пару.

*Здаецца ўсе надпісы на дамах зроблены на рускай мове. Не думаю, што беларускую свядома пазбягаюць, проста пераважная частка жыхароў, якія маюць дачыненне да печынскай інфраструктуры, гэта былыя і цяперашнія вайскоўцы з савецкім менталітэтам. Яны проста ігнаруюць беларускую мову, як архаізм ці нават нейкі элемент палітычнай апазіцыйнасці. Я ў той дзень, калі рабіў гэту фотасесію, сустрэў аднаго старога чалавека, які ішоў з нейкай п'янай кампаніяй і быў у чорнай футболцы з надпісам "Я русский", але гэта быў адзіны выпадак, калі чалавек насіў сімволіку, якую маглі б палічыць за нацыяналістычную, ды й не факт, што ён хацеў гэтым паказаць знявагу да беларускага.
* Усе маё жыццё ў гарадку рэгулярна можна чуць стрэлы з аўтаматаў з навакольных палігонаў і шум электрацягнікоў з суседняй чыгункі. Мала хто на гэта звяртае ўвагу, бо звыклыя.

Вандроўка адбылася 07.07.2015 г. Спадзяюся, што не апошняя.

воскресенье, 19 июля 2015 г.

Развітанне з немцамі

Я ўжо думаў, што напісаў усё, што мог пра нямецкія Салдацкія могілкі, якія існавалі калісьці ў паўночнай частцы лесапарку паміж Маяком Мінска і метро "Барысаўскі тракт". Але паколькі я часта гуляю з дзецьмі ў гэтым парку, у пачатку ліпеня меў магчымасць заўважыць сляды эксгумацыі. Гэтыя сляды маюць значэнне для гісторыі, таму я сфатаграфаваў іх на камеру мабільнага. Прашу прабачэння за нізкую якасць фотаздымкаў: гэта была адзіная магчымасць для мяне адлюстраваць апошні, як здаецца, момант гісторыі нямецкіх вайсковых могілак.



 Першы паварот у лес з боку будоўлі "Маяка"


 Углыбь леса
 Рэзервны магільны роў

Ля праходу ў лес бліжэй да  ст. м. "Барысаўскі тракт". Там эксгумацыю правялі летам-увосень 2014 г.

Цяпер гэта месца будзе толькі паркам. Немцы з годнасцю перапахаваны на зборных могілках. Чорным археолагам тут нічога ўжо не знайсці. І толькі памяць аб гэтых могілках будзе сведчыць аб тым, што нельга "весціся" на таталітарную ідэалогію. Аб гэтым я і размаўляў з сваімі сынамі пасля апошняй фотасесіі былых могілак, калі мы гулялі па лясных сцежках і ласаваліся ягадамі, якія добра ўрадзілі сёлета.

суббота, 18 июля 2015 г.

Альтэрнатыўная служба

4 чэрвеня 2015 г. ў Беларусі быў прыняты закон "Аб альтэрнатыўнай службе". Новы закон дазваляе праходзіць грамадзянскую альтэрнатыўную службу (сельская і лясная гаспадарка, будоўля дарог і г.д.) практычна на роўных умовах з армейскай тым, каму рэлігійныя перакананні не дазваляюць служыць у арміі.


Рэклама альтэрнатыўнай службы ў мінскім метро.

Мне гэта цікава тым, што ў свой час даводзілася мець "контры" з ваенкаматам па гэтаму пытанню. Спачатку ў 1997 г. калі я паступаў у вну, а барысаўскі ваенкамат імкнуўся "абуць мяне ў боты". Пазней -- у 2002 г., калі я вучыўся на 5-м курсе, гэта быў ужо Першамайскі РВК Мінска. Праблема была не ў тым, што я жадаў "адкасіць" ад выканання свайго абавязку перад дзяржавай. Асаблівай боязі перад вайсковай службай у мяне, сына і ўнука ваенных, не было. Але было (як і ёсць) перакананне, што вучыцца ваяваць гэта зло. Я не пацыфіст у класічным разуменні гэтага слова. Хутчэй мая пазіцыя звязана з жаданнем захаваць нейтралітэт у канфліктах і супярэчнасцях краін і людзей. Яна ахоплівае не толькі нежаданне падтрымліваць узброенныя канфлікты, але і палітычную барацьбу. І караніцца гэта ў веры, што толькі Царства Бога здолее навесці парадак на зямлі.

Зразумела, хтосьці бачыць у такіх поглядах хімеру, але я не вяду рэлігійных спрэчак на старонках гэтага блога, а толькі тлумачу сваю матывацыю. І дарэчы не маю мэты навязаць сваю пазіцыю іншым людзям.

Дык вось у 2002 г. я ішоў у ваенкамат на Калініградскім завулку 16, атрымаўшы павестку ў дэканаце свайго гістарычнага факультэта БДПУ. Ішоў з загадзя падрыхтаванай заявай і спартыўнай злосцю. Некалькі маіх сябраў прызыўнога ўзросту, якім сумленне таксама не дазваляла вучыцца ваяваць, ужо знаходзіліся ў зацяглых разборках з сваімі ваенкаматамі. Ускосна я ведаў некалькі выпадкаў, калі за адмову служыць некалькі вернікаў атрымалі некалькі месяцаў турмы альбо "хіміі". Тэарэтычна, я меў права на альтэрнатыўную службу і збіраўся дабівацца яе. Практычна, адзінай альтэрнатывай, на якую згаджаліся ваенныя чыноўнікі, была служба у небаявых частках (чыгуначныя і будаўнічыя войскі). Мне "свеціла" стаць перакладчыкам ваеннай прэсы (так запісана ў маім ваенным білеце). Але справа была не ў нежаданні браць у рукі зброю (я нічога не маю супраць, напрыклад, палявання, як здабычы ежы) а ў нежаданні служыць у арміі ўвогуле. Таму альтэрнатывай для мяне было б прайсці грамадзянскую службу на карысць дзяржавы. Аб гэтым я напісаў заяву, якую падаў начальніку 2-га аддзялення (НА2) Першамайскага РВК Мінска.

Была яшчэ адна праблема: я тады быў выключаны з спісу вернікаў рэлігіі, якую вызнаю, за пэўны дрэнны ўчынак. Таму я не мог спаслацца на сваю прыналежнасць да пэўнай канфесіі і мусіў гаворыць пра свае ўласныя перакананні. Але канфесійная прыналежнасць мне б не асабліва і дапамагла, бо гаворка ўсё роўна ішла пра мае ўласныя перакананні.

Адразу НА2, здаецца саракагадовы вусаты маёр, імя якога не памятаю, паспрабаваў "узяць мяне на понт" рознымі спосабамі.

-- Ты косіш! Ты ілжэц! Я ведаю, што рэлігія, якую ты лічыш сваёй, дазваляе служыць у арміі! -- крычаў ён на мяне.

Калі маёр пачаў на мяне крычаць, спачатку мне было крыху няёмка, але гэта пачуцце было толькі некалькі секунд. Я пачаў тлумачыць свае правы, спасылаючыся на Канстытуцыю і закон аб ваеннай службе. Маёр ізноў паспрабаваў "узяць мяне на понт":

-- Ну і ідзіце і цісніце на парламент, каб прыняў закон аб альтэрнатыўнай службе, а зараз яе няма. Хочаш, убірайся з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, каб не служыць.

Я ізноў пачаў гнуць лінію, што маю права на "альтэрнатыўку" і што служба ў будаўнічым батальёне ці ў чыгуначных вайсках супярэчыць майму сумленню.

-- Мы напішам табе даведку, што ты псіх, потым не знойдзеш нармальную працу. -- яшчэ раз паспрабаваў наехаць НА2.

У гэты час адзін хлопец, які праходзіў вайсковую службу праз ваенную кафедру вну, зайшоў да яго падпісаць паперу, звязанную з тым, што яму давалі афіцэрскае званне.

-- Вось. Гэта я ўхваляю. -- сказаў маёр, звяртаючыся да мяне. Можа, лічыў, што мне павінна быць сорамна.

Наша размова не цягнулася доўга, але НА2 пад канец супакоіўся і прачытаў у маёй Бібліі думку з Кнігі Ісаі аб тым, што верныя Богу людзі не будуць вучыцца ваяваць. Нарэшце ён казаў:

-- Пройдзеце медкамісію і там будзем вырашаць, што з вамі рабіць.

Маю заяву падкалолі да справы і адзін хірург на медкамісіі будучы ў дрэнным настроі завёў са мной дыспут аб маёй пазіцыі, негледзячы на пратэсты іншыў прызыўнікоў. У мяне знайшлі скаліёз, які расставіў кропкі над "і". Мяне прызналі абмежавана годным для ваеннага часу і негодным для мірнага. Аб гэтым я даведаўся праз некалькі год, за якія мяне ні разу не выклікалі павесткамі, і толькі начальства вну, дзе я працаваў выкладчыкам, патрабавала разабрацца з тым, чаму ў мяне, 27-гадовага мужыка, замест ваеннага білета прыпісное пасведчанне. Я сам пайшоў у свой Першамайскі ваенкамат і мне моўчкі выдалі ваенны білет у нейкім акенцы.

Некаторым іншым вернікам пашанцавала меньш, але ў 2000-х быў выпадак калі за адмову служыць вернік атрымаў штраф у некалькі соцень долараў у эквіваленце, а кагосьці суд поўнасцю апраўдаў. Увогуле адсутнасць "альтэрнатыўкі" была праблемай і для ваенкаматчыкаў, бо яны не маглі паўнацэнна кваліфікаваць мужчын, якія з'яўляліся па павестцы як ухілістаў, бо яны прыходзілі адпаведна закону і патрабавалі альтэрнатыўную службу, якая была прадугледжана законам аб ваеннай службе, але якая не была распрацавана фактычна. Нярэдка, праблема вырашалася тым, што вернікам давалі адтэрміноўку ізноў і ізноў да 27 год, калі яны ўжо аўтаматычна пераходзілі ў запас.

Таму магу сказаць, што цудоўна, што гэту праблему паступова пачалі вырашаць. У мяне растуць сыны. Калі яны будуць трымацца тых жа каштоўнасцяў, што і я, то магчыма праблем у іх будзе меньш у прызыўным узросце. Хоць я разумею, што шмат чаго можа змяніцца ў гэтым плане за 10-15 год...

Таксама, добра, што альтэрнатыўная служба дае магчымасць мужчыне адчуць сваю годнасць. Час ад часу я сутыкаўся з пыхлівасцю некаторых вайскоўцаў: калі ты не служыў у арміі, ты не сапраўдны мужчына. Тут я зраблю лірычнае адступленне. Мой бацька, які прайшоў Афганістан, так не гаворыў. Бачыў я і мужнасць "таварышаў афіцэраў", якія пабаяліся нават міліцыю выклікаць, калі шпана біла вокны ў пад'ездзе іх дома. Ад бацькі і ад сваіх студэнтаў, якія служылі ці служаць, даведаўся шмат пра праблемы сучаснай арміі. Салдат кідаюць на будоўлі і сельскагаспадарчыя работы, яны фарбуюць траву ў зялёны колер перад прыездам высокага начальства, яны рамантуюць кватэры, будуюць дачы і нават выбіваюць дываны афіцэрам (праўда зараз гэта скарацілася). Афіцэры аб'ядаюць салдат у сталовай. Я магу прыводзіць яшчэ шмат доказаў таго, што сама сабой вайсковая служба не робіць з хлопца годнага мужчыну і што многае з таго, што робіцца ў сучаснай беларускай арміі, мала дапамагае мужчыне навучыцца абараняць сваю краіну. Але справа не ў гэтым. На медкамісіі са мной былі хлопцы, якія паміж сабой дзяліліся вопытам, як "адкасіць", як падмануць камісію. Калі вернікаў на прызывах бывае ў год некалькі дзясяткаў, то ўхілістаў --некалькі соцень. Пры гэтым для ўхіліста няма праблемы браць падарунак на дзень абаронцы Бацькаўчыны ці гуляць у ваенныя гульні. І "альтэрнатыўка" дае магчымасць даказаць мужчыне, што ён не ўцякае ад цяжкасцяў.

Яшчэ шмат чаго ў новым законе неясна. Асновай для замены вайсковай службы альтэрнатыўнай грамадзянскай будуць рэлігійныя перакананні. Але ці трэба будзе штосьці даказаць таму, хто выбірае алтэрнатыўную службу? Ці будуць яны таксама праходзіць прэсінг, як я і мае сябры (аднаму з якіх спрабавалі навязаць чыгуначныя войскі, якія быццам належаць не мінабароны, а міністэрству шляхоў зносін, а другому адшукалі ілжэсведкаў як ён быццам абяцаў, што будзе служыць у арміі). Для каго-небудзь гэта будзе бясплатным цыркам, а кагосьці такі прэсінг можа і зламаць як асобу. Таксама праблемай можа быць, калі альтэрнатыўная служба будзе арганізавана пад эгідай Праваслаўя ці Каталіцкай царквы -- бо большая частка вернікаў, якія адмаўляюцца ад армейскай службы, трымаюцца іншых веравызнанняў і не будуць працаваць на канфесіі, вучэнні якіх лічаць памылковымі. Для ваенных нярэдка ўсе вернікі на адзін твар, таму гэта можа быць праблемай.

І яшчэ адзін момант. Гэты закон ніяк не закранае выбар тых, хто абыякавы да рэлігіі. А тых, хто не жадае служыць і пры гэтым не мае рэлігійных перакананняў, я сустракаў шмат. Не кожны з іх класічны ўхіліст, які жадае узяць ад жыцця самае лепшае і аддаць, як мага меньш. Магчыма, з цягам часу штосьці будзе зроблена і для такіх людзей. Калі ёсць выбар, то выпадковых людзей не на тым месцы робіцца меньш.

Аднак я рад, што ёсць магчымасць для многіх маладых мужчын не паступацца сваім сумленнем. І я бачу ў гэтым, як і ў многіх іншых змяненнях, паступовы адыход беларускай дзяржавы ад савецкіх стэрэятыпаў. У якім накірунку пойдзе далейшае развіццё -- пакажа час.

воскресенье, 5 июля 2015 г.

Белорусское православие как экономическое явление


При изучении истории Средних веков определенное внимание уделяется экономической роли Православия в Восточной Европе, включая Беларусь. В современной истории Беларуси эта проблема рассмотрена недостаточно хорошо. Часть тех, кто что-либо пишет по вопросам православия в РБ, уделяют большую часть своего внимания вопросам веры или  культуры, обходя экономику стороной, другая часть преувеличивает отдельные моменты церковной экономической жизни. Церковь - это не моя тема как историка. Но некоторое время назад в числе выброшенных черновиков я нашел один документ и опубликовал его без комментариев. Сейчас я хотел обнародовать еще несколько моментов, интересных для объективного изучения экономической роли Православия в современной Беларуси.

С моей стороны здесь нет желания в чем-то упрекнуть религию, которую я не исповедую. Также у меня нет претензий к государству, предоставившему Белорусской православной церкви (БПЦ) самые большие льготы и привилегии по сравнению с другими конфессиями. Это проблемы государства решать кого оно будет поддерживать, а кого нет. Я постараюсь сделать несколько объективных выводов из имеющихся фактов.

БПЦ, кроме возмездной реализации предметов и услуг религиозно-обрядового характера (продажа свечей, крестиков, икон, крестильных наборов, услуги крещения, венчания, отпевания и т.д.), которые не являются продажей, по причине того, что декларативно реализуются на основании добровольных пожертвований, также имеет прямое или косвенное отношение к некоторым видам коммерческой деятельности. Это продажа разноплановых товаров и услуг и возможное участие в иных формах финансовой деятельности.

УП Диакония




Вопреки распространенному мифу, о том, что Православная церковь спаивает народ и имеет отношение к продаже сигарет, прямое предприятие Экзархата БПЦ продает только дорогие импортные вина (т.е. не те, которые обычно употребляют алкоголики), а также некоторые продукты питания. Никакой табачной продукции через эту сеть не продается, во всяком случае, объективных данных на сей счет не имею. УП Диакония позиционирует себя как обыкновенное коммерческое предприятие. В отличии от издательства "Благовест", которое формально не принадлежит БПЦ и в котором, согласно заявленному на сайте издательства, работают "верующие воцерковленные люди", в Диаконии может работать человек далекий от религии или иноверец. Связь с БПЦ практически не афишируется, ключевым критерием для сотрудника является профессионализм, а не религиозность или определенный набор нравственных ценностей.

Многофункциональный комплекс Дом милосердия





На территории комплекса в рамках благотворительного фонда "Элеос" работает одноименный медицинско-косметологический центр. В данном случае формально коммерческого предприятия нет, а есть только благотворительное предприятие прихода Храма всех святых. Но в нем работают люди на возмездной основе независимо от своего отношения к религии, а из устной информации мне известно, что цены в нем ориентированы на средний класс и состоятельных людей. Есть серьезное отличие от Диаконии - привязка центра к традициям Православия. Также на территории этого комплекса находится центр компании "Вольво". В каких отношениях со Всехсвятским приходом находится эта структура (совместное владение, аренда или что-то еще) мне не известно, поэтому оставляю этот вопрос открытым.

 Домик ближе -- трапезная Дома милосердия, здание далее -- Центр продаж "Вольво"
Собственно Дом милосердия. В здании есть церковь или часовня, идут богослужения.

Кстати у меня есть также устная информация о том, что БПЦ также является акционером ООО "Европейские вина". Также светская коммерческая структура Отель "Монастырский" находится в стенах бывшего монастыря на территории, прилегающей к главному храму БПЦ - Святодуховскому кафедральному собору, и к резиденции экзарха БПЦ. Поэтому не исключаю некоторого коммерческого участия Церкви в данном предприятии. Однако за отсутствием документальных доказательств воздерживаюсь от дальнейших рассуждений по этому вопросу.

Отель "Монастырский". Налево от него -- Святодуховский кафедральный собор, главный православный храм страны. Также соседствует с резиденцией митрополита Белорусской Православной церкви.

Издательство Экзархата и Дом православной книги.

Одним из крупных источников дохода БПЦ является возмездная реализация православной литературы. В г. Минске этим занимается Дом православной книги на ул. Берестянской 17. Кроме печатной литературы, аудио и видеоматериалов оно реализует церковную утварь. Ни Дом ни само издательство не входят в Единый государственный реестр юрлиц и предпринимателей, возможно по причине того, что декларативно реализация идет за добровольные пожертвования.

Реабилитационный центр "Анастасис" Жировичского монастыря.

При самом известном православном монастыре Беларуси действует реабилитационный центр для лечения различных видов наркотической зависимости. Месяц реабилитации обходится в 6000000 руб. (пожертвованием), поэтому его можно охарактеризовать как медицинское заведение преимущественно для представителей верхнего среднего класса и богатых.

Из медицинских и реабилитационных предприятий, напрямую принадлежащих экзархату БПЦ можно вспомнить и медицинский центр "Самарянин", вычеркнутый из ЕГР РБ 24.03.1997. Но это уже прошедшая история.

Иные виды экономической деятельности

В Минске регулярно проходят ярмарки с участием православных монастырей, на которых реализуется не только церковная утварь и литература, но и товары широкого потребления, например, мед. Каждый монастырь является самостоятельной хозяйственной структурой. Помимо этого по всему городу можно найти церковные лавки, в которых помимо церковных предметов время от времени реализуются иные товары, например, детские игрушки-сумки.

Есть и большое количество точек сбора пожертвований на строительство церквей и иные нужды БПЦ в подземных переходах и крупных торговых центрах. Коммерческие предприятия при этом доли от пожертвований, насколько я знаю, не имеют, как правило только обменивают мелкие деньги на крупные.

Из этого можно заключить, что БПЦ активно участвует в экономической жизни страны, создавая ряд рабочих мест на светских предприятиях и аккумулируя значительные финансовые средства. При этом финансовая эффективность церковных и околоцерковных предприятий отчасти объясняется ее многообразием: разные виды товаров и услуг, разные целевые аудитории, включающие людей не имеющих интереса к церковной жизни, и разные формы участия в экономике. И эти финансовые возможности дают БПЦ рычаги влияния на общественную жизнь, медийное пространство, сферу образования, культуру и вообще новейшую историю Беларуси. В какой степени она использует эти рычаги мне не известно.

***
Если у кого-нибудь будут подробности  и дополнения историко-экономического характера, пишите комментарии. Но не приветствуются комментарии, призывающие к религиозной розни или связанные с распространением непроверенной информации.