понедельник, 30 ноября 2015 г.

Назад у 60я. Могілкі Чырвоная Слабада

Здаецца, мінскія гісторыкі баяцца нябожчыкаў. Таму маё жаданне "закругліць" тэму могілак Мінска пакуль пачакае. Недалёк ад ад Пд-Ўсх. ўскраю горада на месцы, дзе вул. Чырвоная Слабада ўпіраецца ў вул. Галадзеда, стаяць аднайменныя закрытыя могілкі. Іх асаблівасць у тым, што яны абсалютна не маюць агароджы вакол сваёй тэрыторыі, але з усіх бакоў, акрамя дарогі, заціснуты будоўляй. Таксама яны адны з найбольш дагледжаных сярод закрытых могілак горада (знайшоў толькі 2 кінутых помніка). Ёсць звесткі аб іх існаванні да 1933 г. (ананімныя жалезныя крыжы могуць быць і даваеннага часу, даты на помніках пачынаюцца з брацкіх магіл чырвонарамейцаў 1944 г., а асноўнае "засяленне" прыйшлося на 1950-60-я гг. Акрамя таго, у адрознне да большасці іншых малых могілак сталіцы Беларусі, гэтыя поўнасцю знаходзяцца на крутым узгорку. Нарэшце пахаванні 1950-60-х пераважна праваслаўныя, а не свецкага тыпу. І гэта часткова пацвярджае маю гіпотэзу, што ў савецкі час народы СССР былі больш рэлігійнымі насуперак ціску дзяржавы, а цяпер ідуць у фарватары агульнаеўрапейскай тэндэнцыі рэлігійнай абыякавасці. Усе прачытаныя надпісы зроблены па-руску сучасным правапісам. Пахаванні да сваякоў пазней 2001 г. не знойдзены.


 Спачатку пару кадраў я прысвяціў прыватнаму сектару Чырвонай Слабады, які паступова знікае на карысць новых высотак.

 Від на могілкі з боку трассы

 Брацкая магіла 1944 г. ля ўваходу. Яна і яшчэ адзін такі вайсковы помнік -- пад аховай закону, як нацыянальная спадчына.

 А іншым, больш познім магілам так не пашанцавала.

 Помнік на манер даваеннага стылю, магчыма замяніў помнік даваеннага стылю: "жыла столькі год, памерла..."
 Крыжы з цэклікамі
 І без
 Жалезныя помнікі сустракаюцца рэдка
 Безыменныя магілы справа ад уваходу


 Помнік з зоркай замест крыжа. Тут такіх мала.
 Каменная агароджа і мой цень (у станоўчым сэнсе, зразумела)

 Від на узгорак
 Від з самай верхняй кропкі ўзгорка на дарогу
 І на імправізацыю сметніцы. Дарэчы, там, дзе шмат лісцяў, звычайна ямы. Неглыбокія, але непрыемныя.







 Наверсе ўзгорка
 Адзінокая магіла з боку будолі на вул. Галадзеда
 Рэдкі павалены помнік. Надпіс прачытаць не здолеў.

 Сям'я пад крыжамі
 Яшчэ адна магіла пад зоркай
 Надпіс на ёй



 Дзяўчына, хлопчык і, напэўна, іх маці. Верх узгорка, бліжэй да вул. Галадзеда
 Від на будоўлю з боку Слабады













 Магілы на правым краю
 Маленькі крыж у цэнтры могілак. Бачыце?
 Працую адначасова з экскаватарам па-за межамі могілак з боку Слабады
 Незвычайны ракурс
 Мяжа паміж могілкамі і будоўляй.
 2-і кінуты помнік. Нядрэнна для закрытых могілак. Звычайна такіх бывае дзясяткі.


 Яшчэ некалькі дагледжаных пахаванняў
 Від на правы край могілак
 Від на цэнтральную частку могілак з боку дарогі
Левая мяжа (у бок вул. Гааладзеда). Від на ўзгорак з дарогі