15.01.2016

Дачакаўся

Калі ў 2011 г. кіпеў валютны крызіс да маёй жонкі дайшла інфармацыя (крыніцу я так і не выявіў), што вясной 2012 г. долар будзе каштаваць 20000 рублёў. І вось на гэтым тыдні я дачакаўся гэтага часу.




Крыніца: www.tut.by 

На гэтых скрыншотах можна заўважыць, што больш за 20000 р. доллар прадаюць толькі ў некаторых абменніках Мінска (я іх пазначыў чырвоным алоўкам). Пакуль у некаторых. Зразумела, цэны будуць расці далей. Але я пра іншае.

Я пастаянна сутыкаюся з прагнозамі падзення беларускай эканомікі, часта з аналагічнымі прагнозамі адносна расійскай і час ад часу - амерыканскай. І пакуль яны не спраўдзіліся.

Праблем у Беларусі -- хоць адбаўляй. Пра іх трэба гаворыць і пісаць. Але таксама трэба памятаць, што эканоміка любой краіны -- складаны механізм (ці нават арганізм). Як і палітыка з рэлігіяй і культурай. Я час ад часу раблю прагнозы накшалт гістарычнай альтэрнатывы, але разуменне складанасці ўсяго чалавечага на Зямлі прымушае мяне пазбягаць катэгарычных фармуліровак.

Яшчэ адзін момант. Да несбыўшыхся прагнозаў звычайна людзі ставяцца лёгка: не адбылося, так не адбылося. Пры гэтым іх ініцыятары ўсё роўна могуць карыстацца пэўным аўтарытэтам: прыкладамі могуць служыць Настрдамус і Ванга. Але часам нашы памылковыя прагнозы могуць камусьці каштаваць рэпутацыі, грошай, маёмасці, здароўя і нават жыцця. Таму я імкнуся быць вельмі стрыманным у тым, што кажу і пішу. Мяне часам памылкова лічаць ультракансерватарам, але я проста разумею сваю адказнасць за словы.

Гл. таксама:
Закрыццё магазінаў
Грошы як свята
Чарга, як за айфонам

Іншыя старонкі А. Берастоўскага:
Старонка ў "Самвыдаце"

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.

Избранное сообщение

10 лет писанины

Когда 16 февраля 2013 года я запостил тут одну свою научную заметку , я еще не вполне представлял как дальше буду использовать этот ресурс. ...