18.07.2016

Могілкі Цна. Таямнічы ўзгорак. Частка 1

Сёння справа даследавання малых могілак Мінска закінула мяне на поўнач горада, дзе сярод катэджнай забудовы мікрараёна Цна схаваліся аднайменныя могілкі. Ішоў да іх праз дождж, думаючы, што ніякай асаблівай гістарычнай цікаўнасці гэтыя могілкі не ўяўляюць. Планаваў зрабіць менш за 50 кадраў.
Калі я дабраўся таксама спачатку нічога асаблівага для гісторыі не знайшоў: звычайныя пахаванні канца ХХ - пач. ХХІ ст. Дождж. Амаль няма праходу паміж магіламі. Часам мусіў скакаць праз агароджу аднаго пахавання на другое, проста каб прайсці далей. Але праз кароткі час зразумеў, што мой візіт недарэмны. Па-першае, гэтыя могілкі значна старэй за той узрост, які ім даюць афіцыйныя сайты пахавальных арганізацый. Па факту там ёсць пахаванні мінімум пач. ХХ ст. Па-другое, там ёсць рэдкі для Мінска выпадак пахавання з надпісам лацінкай. Нарэшце, калі я пакінуў могілкі, карта памяці майго фотаапарата змяшчала больш за 130 кадраў. Гэта мой рэкорд фотакарэспандэнта: ні жывым, ні памерлым я такой грунтоўнай фотасесіі яшчэ не рабіў.

У сувязі з гэтым я вырашыў падзяліць фотарэпартаж на дзве часткі, каб ён хутчэй адкрываўся на розных медыйных прыладах маіх чытачоў і іншых даследчыкаў. Таксама прашу прабачэнне за даволі пасрэдны ўзровень фотак: я вымушаны фатограф і некрапаліст (даследчык могілак), можа хто б з іншых гісторыкаў зрабіў гэта значна лепш, але мабыць баіцца нябожчыкаў...

Як гаворыцца ў адным жарце, і вось цяпер будуць слайды. Пры неабходнасці, у суправаджэнні маіх каментарыяў.
 Галоўная "магісталь" могілак - адзіная дарожка
 Сустракаюцца незвычайныя помнікі
 Шмат драўляных крыжоў 2000-х-2010-х


 Частка могілак знахозіцца на узгорку, як і ў большасці іншых выпадкаў, там знаходзяцца самыя старыя пахаванні

 Від на луг і катэджы
 Шэры помнік - з савецкай зоркай. Але большая частка пахаванняў - праваслаўнага тыпу незалежна ад таго ці яны дарэвалюцыйныя, ці савецкага часу, ці сучасныя.









 Крыж амаль знік у зямлі





 Тут у траве можна разгледзіць крыж



 Самае распаўсюджанае прозвішча на могілках Бацян ці Боцян, наступнае, здаецца, Няхайчык. Характэрна для былых вясковых могілак.




 Зніклая магіла і някага праходу





 Магіла з надпісам лацінкай, здаецца па-польску













 Магіла пач ХХ ст.


 Дзіцячая магіла

 Ледзь не спатыкнуўся аб гэты помнік амаль зніклы ў траве. Правапіс на ім рускі дарэвалюцыйны
 Гэтыя сляды пакінуў дождж які скончыў працу амаль сінхронна са мной



 Першы раз сустракаю такі помнік-валет





Працяг тут

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.

Избранное сообщение

10 лет писанины

Когда 16 февраля 2013 года я запостил тут одну свою научную заметку , я еще не вполне представлял как дальше буду использовать этот ресурс. ...