10.11.2016

Паважаныя пасажыры! Саступайце месца

Ілюстрацыя з крыніц Інтэрнета

Ёсць краіны і культуры, дзе саступаць месца жанчыне ў транспарце вельмі непажадана, бо гэты жэст ветлівасці могуць палічыць за флірт. У ЗША адзін канфлікт за месца ў аўтобусе ледзь не прывёў да рэвалюцыі. У Беларусі ж наадварот традыцыйна лічыцца вельмі пажаданым саступаць месца пажылым і жанчынам. Нават у метро круцяць заклік: "саступайце месца цяжарным жанчынам, інвалідам, пажылым людзям". Даволі часта так не робяць за выключэннем выпадкаў , калі ў транспарт заходзіць інвалід ці маленькае дзіця.

У наяўнасці значнай колькасці мужчын, негатовых саступіць месца, ёсць даволі цікавыя прычыны. Часткова гэта можа быць звязана з недахопам выхаванасці або з выхаваннем у стылі "ты ў сябе адзін / адна". Але ёсць і яшчэ адно цікавае назіранне.

Я прывучаю старэйшага сына саступаць месца пажылым, жанчынам і дзяўчатам. І не магу не бачыць наколькі гэта цяжка быць ветлівым, калі табе 7 год. Справа ў тым, што не толькі многія адмаўляюцца сесці на яго месца, але і самі саступаюць яму, бо лічаць хлопчыка надта малым, каб паводзіць сябе па-мужчынску. Нядаўна ў перапоўненым аўтобусе адна старая кабета паклікала яго сесці, калі нейкае месца стала вольным. І сын сядзеў, калі шматлікія жанчыны і дзяўчаты стаялі побач з ім шчыльнымі радамі. Калі ў майго сына яшчэ ёсць час, стымул і жаданне вучыцца паводзіць сябе прыгожа, то ў многіх іншых цяперашніх яго вынішчаюць тыя, хто пазней будуць самі лямантаваць наконт іх жа няветлівасці.

А для чаго гэта назіранне пісаць у блог, звязаны з гісторыяй? Мабыць яна адлюстроўвае дзве рэаліі сучаснай Беларусі (і не толькі Беларусі). Першае, ёсць нейкі скрыты матрыярхат і нежаданне лічыцца з мужчынамі ў пытаннях побыту, сямейнага жыцця і выхавання дзяцей. Хоць у сферы рынку працы надаварот ёсць дыскрымінацыя жанчын у плане магчымасці зарабіць. Другое, людзям надта ўласціва жыць сённяшнім днём і зусім не думаць пра будучыню. Калі гэта будучыны дзяўбе іх, як смажаны певень з прымаўкі, яны нават і не разумеюць, што самі яе сабе пабудавалі такой.

Таксама:
Дазвольце Вашу ручку, пані, або сучасныя беларускія дамы і кавалеры
Парачка трэндаў

1 комментарий:

  1. Так, вельмi цiкава падмечана). Вучу таксама сваяго сярэдняга саступаць месца, так ён яшчэ и не пойдзе садзiцца, калi зазываць будуць. Але гэта выключэнне, нажаль.

    ОтветитьУдалить

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.

Избранное сообщение

10 лет писанины

Когда 16 февраля 2013 года я запостил тут одну свою научную заметку , я еще не вполне представлял как дальше буду использовать этот ресурс. ...