среда, 29 марта 2017 г.

Могілкі Крупцы. Там, дзе зайцы і чысціня

Крупцы - самыя дагледжаныя з малых могілак Мінска для абмежаванага пахавання, на якіх я пабываў. Звычайна на могілках ні душы, часам можна каго і сустрэць, але тут працавала цэлая брыгада наглядачоў. Акрамя таго на могілках у канцы 2000-х правялі вялікую рэканструкцыю: здамалі старыя агароджы і помнікі і клалі новыя, але без агароджы. Ёсць верагоднасць, што магілы, якія захаваліся толькі ў форме капца, знішчылі бульдозерамі падчас рэканструкцыі, але доказаў не маю. Таксама падправілі многія старыя помнікі дарэвалюцыйнага тыпу.

Ці звязана гэта з тым, што пр. Пераможцаў, побач з якім яны знаходзяцца, гэта месца, якое вядзе да загараднай рэзідэнцыі прэзідэнта Беларусі? Не абавязкова. Думаю, тут яшчэ і той фактар, што пр. Пераможцаў гэта даволі прэстыжнае месца з высокаразвітай інфраструктурай і старыя недагледжаныя могілкі маглі псаваць архітэктурны краявід. Як бы там ні было - гэта самыя чыстыя могілкі, на якія ступала мая нага. І я дарэмна турбаваўся, што мусіў ісці туды ў добрым абутку пасля дзелавой сустрэчы.

 Уваход на могілкі.

 Вось такія новыя помнікі паставілі на многія савецкія і постсавецкія пахаванні.






 Адноўленыя старыя помнікі





 Як бачым старыя помнікі раскіданы паміж новымі.





 Адно з 3-х агароджаных пахаванняў, што патрапілі на маю камеру







 Рэдкія "зорныя" пахаванні...

 ... І таксама рэдкі помнік у форме кроплі

 Эпітафія на польскай. Падобную сустракаў на Цне.


 Помнік сям'і Кашалеўскіх. Калі я яго здымаў, недалек ад мяне праз усе могілкі прабег заяц. Міма праходзіў адзін з наглядачоў, і я сказаў яму пра зайца.
- Так. Тут жыве заяц. Яшчэ зайцы жывуць на Масюкоўшчынскім мемарыяле. (гэта побач з 2-й дзіцячай бальніцай мемарыяльнае пахаванне ахвярам нямецкага канцлагера 352, не блытаць з могілкамі Масюкоўшчына -- А.Б.)








 Як бачым, за помнікам Кашалеўскіх і далей у бок праспекта ідзе пласт адноўленых старых помнікаў часоў Расійскай імперыі.



 Захаваліся і безыменныя магілы
 Вяртаюся да выхаду.

І раблю апошні кадр з боку праспекта.

P.S. Я добра ведаю, што мае здольнасці, як фатографа, даволі сціплыя, і крытыку ў свой адрас чуў не раз. Але спадзяюся, што некаторую карысць у вывучэнні гісторыі Мінска  і яго ваколіц гэта праца прынясе, як прынеслі і іншыя.

Здымкі зроблены 27.03.2017 гісторыкам А. Берастоўскім.

Комментариев нет:

Отправить комментарий