11.08.2017

Могілкі каля Абсерваторыі

9 жніўня  разам з сынамі хадзіў на месца паміж будоўляй "Газпрама" і Гідраметэаабсерваторыяй, дзе раней былі могілкі вёскі Вялікая Слепня. Пра гэтыя могілкі амаль ніякіх звестак у Інтэрнеце і Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Некалькі супрацоўнікаў Гідрамета дапамаглі мне звесткамі і адзін згадзіўся на інтэрв'ю пры ўмове, што не буду здымаць яго твар.

Калі коратка падсумаваць тое, што атрымалася даведацца ад 5-6 розных людзей, то можна запісаць наступнае.

  • Будынак Абсерваторыі пабудаваны ў 1929-32 гг. і з'яўляецца нацыянальнай спадчынай.
  • У 1970-х могілкі каля Абсерваторыі былі часткова ліквідаваны падчас пашырэння Ленінскага пр-кта (сёння -пр. Незалежнасці)
  • Некаторыя пахаванні былі ліквідаваны ў першай палове 1980-х падчас будаўніцтва першай лініі метро.
  • У гэты жа час былі выпадкі, калі хуліганы пужалі тых, хто жыў і працаваў побач з могілкамі, чалавечымі чарапамі на палках, што было магчыма толькі таму, вандалізм на могілках не спынялі.
  • Некалькі пахаванняў эксгуміравалі і вывезлі на іншыя могілкі, але асноўную масу проста "закаталі" бульдозерамі.
  • Асобныя помнікі маглі сустракацца яшчэ 6 год таму.


Большая частка нашых з сынамі даследаванняў зроблена ў форме відэа і выкладзена на YouTube. Тут, у блозе, у дадатак да відэа і тэкставых тлумачэнняў ёсць  фотаздымкамі трох магільных помнікаў, якія амаль поўнасцю зышлі ў грунт. Каб зрабіць здымкі, мы мусілі крыху раскапаць вакол помнікаў.

 Від на узгорак з боку праезда паміж Абсерваторыяй і будоўляй "Газпрама"

Будынак Абсерваторыі
 2 помніка ў зямлі (пазначаны стрэлкамі)


 Гэты прыйшлося крыху пракапаць


 Яшчэ адзін помнік. Калі судзіць па камяню - дарэвалюцыйнай эпохі ці 1920-30-х гг.

Узгорак з пр. Незалежнасці ўбок цэнтра горада.

P.S. Фота з 1950-х:
Кола для развароту ля Абсерваторыі, на якім бачныя могілкі. Крыніца фота: тут.

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.

Избранное сообщение

10 лет писанины

Когда 16 февраля 2013 года я запостил тут одну свою научную заметку , я еще не вполне представлял как дальше буду использовать этот ресурс. ...