21.01.2018

Тэлевізар без тэлеканалаў

Нядаўна адна  знаёмая паскардзілася мне, што навагодні зварот Пуціна 31.12.2017 здолела паглядзець толькі на канале "Культура". Пытаюся ў адказ:
- А што гэта вам дае?
- Ну трэба было паглядзець у перапынку паміж перадачамі...

Канец тэлебачання

Для мяне эпоха тэлебачання скончылася з пачаткам капітальнага рамонту маёй кватэры ў 2014 г. З таго часу я толькі эпізадычна глядзеў тэлевізар, прычым не дома. А ў канцы жніўня 2017 г. я напісаў заяву аб адключэнні маёй кватэры ад усіх тэлеканалаў, каб не плаціць грошы за тое, чым не карыстаюся.

Я зусім не супраць газет і ТБ, як сродкаў інфармацыі. Але, як я пісаў раней, тэхнічны прагрэс у Беларусі дае мне магчымасць больш выбіраць таго, што глядзець, чытаць ці слухаць. А ва ўмовах панавання на расійскіх і беларускіх тэлеканалах перадузятых пунктаў гледжання, хочацца знаходзіць разумныя альтэрнатывы. І яшчэ, я хутчэй чытач, чым глядач. Таму нават змяненні ў фармаце тэлебачання прайшлі для мяне "лесам"...

"Плазма" ў доме

І вось у такіх умовах у маім доме з'явіўся плазмены тэлевізар. Ён ужо каля месяца вісіць на сцяне, таму можна рабіць пэўныя высновы. І для маёй сям'і гэта прылада стала тэлевізарам без тэлеканалаў...

 Як бачым, адсутнаць лічбавых і аналагавых каналаў кампенсуецца шырокім выбарам дадатковых опцый, якія працуюць праз Wi-Fi.

 Браўзер дазваляе заходзіць на сайты, дзе можна чытаць, слухаць ці глядзець кантэнт.

 YouTube дае магчымасць выбіраць самыя разнастайныя фільмы і відэаролікі і не залежыць ад часу і зместу трансляцыі тэлеканалаў.

У "плазмы" ёсць недахопы. Відэа на сайтах бывае праблематычна рабіць на ўвесь экран. І набіраць URL-адрас або назву відэа з дапамогай пульта таксама не вельмі зручна. Але, як варыянт, планшэт маіх дзяцей дазваляе пераадрасацыю відэа з YouTube на тэлеэкран праз Wi-Fi адным клікам.

На гэтым месцы стаяў стары каляровы "тэлек", які мы з жонкай і нават дзеці глядзелі з канца 2000-х па пачатак 2014 г. Пісьменнік Л. Маракоў публічна прапаноўваў "выкінуць гадзіну ў акно, не адчыняючы яго", але нам было шкада акна і тэхнікі, і мы яго прадалі...

Ну, і як далей?

Ці магчыма вяртанне тэлеканалаў у жыццё маёй сям'і? Так. Тэхнічна новы тэлевізар для гэтага прыстасаваны і антэна падключана. Але акрамя павышэння якасці зместу таго, што паказваюць БТ, АНТ  і інш., напэўна трэба, каб там было нешта такое, што не трапляе ў YouTube, не магчыма праглядзець з сайтаў тэлеканалаў і было тым, што проста не можаш не паглядзець... Пакуль таго для мяне няма, і не прадбачыцца.

Падобныя паведамленні:
Ціфон
И газет я не выписываю...
Когда ТВ лучше не верить...

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.

Избранное сообщение

10 лет писанины

Когда 16 февраля 2013 года я запостил тут одну свою научную заметку , я еще не вполне представлял как дальше буду использовать этот ресурс. ...